Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190704_181231.jpg 4 ліпеня супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для актыўных чытачоў экскурс ў гісторыю фальклорнага свята “В свете купальского костра”. Вядучая А. Васілеўская паведала пра традыцыі і абрады беларусаў, звязаныя з Купаллем, напомніла дзіўную легенду пра кветку-папараць. Прысутных чакала сустрэча з дзяўчынай-Купалінкай, якая расказала пра павер’і, звязаныя з Купаллем, паказала, як сплесці вянок і пагадаць на ім у купальскую ноч. На працягу мерапрыемства гучалі вядомыя беларускія песні і вершы, прысвечаныя святу, была праведзена фальклорная віктарына “Рана на Івана”.

IMG_20190704_181211.jpg
IMG_20190704_181157.jpg
IMG_20190704_181221.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi