Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190705_091431.jpg 4 ліпеня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі прайшло віртуальнае падарожжа ў мінулае “Вайна вачыма дзяцей Смаргоншчыны”, прымеркаванае да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вядучая мерапрыемства расказала прысутным аб асноўных этапах ваенных падзей і акупацыі на Смаргошчыне, аб гераічнай дзейнасці маладых партызан-падрыўнікоў, у гонар якіх усталяваны памятны знак у аг. Залессе.
З цікавасцю падлеткі слухалі ўспаміны аб ваенным дзяцінстве запрошанай на мерапрыемства Рэмы Сяргееўны Броўка, якой падчас вайны давялося перажыць і голад, і холад, і жах фашысцкіх распраў у невялікай вёсачцы на Віцебшчыне.
Напрыканцы мерапрыемства прагучалі словы падзякі ўсім ветэранам і дзецям вайны за іх мужнасць і за наша мірнае жыцце, а Рэме Сяргееўне быў уручаны памятны падарунак.


20190704_172059.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi