Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190716_204624.jpg 16 ліпеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” у рамках клуба “Гаспадыня” адбылася гадзіна здароўя пад назвай “Вітамінка – жыцця сцяжынка”. Бібліятэкар расказала пра карысць вітамінаў, пра іх здольнасць прадухіляць і лячыць розныя захворванні: праблемы з сэрцам, высокі ўзровень халестэрыну, захворванні вачэй, скурныя захворванні і інш. Найбольш распаўсюджаны спосаб – праз прадукты, якія мы ядзім. Існуюць і харчовыя дабаўкі, якія даюць патрэбныя вітаміны. Таксама існуюць полівітаміны, якія лічацца адным з лепшых варыянтаў паляпшэння балансу вітамінаў і мікраэлементаў у арганізме. І самае галоўнае, што ўсе гэтыя крыніцы здароўя і даўгалецця даступныя кожнаму з нас, таму патрэбна ў поўнай меры карыстацца імі.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi