Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Символика
IMG_20190724_093806.jpg 21 ліпеня на свята “Мая зямля – цудоўная старонка” сабраліся жыхары і госці вёсак Гарыдзеняты і Бярозы, каб успомніць мінулае, парадавацца поспехам адзін аднаго і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш прыгожага кутка, чым той, дзе ім пашчасціла нарадзіцца і вырасці.
Мабыць, не было ў гэты дзень ніводнага жыхара, які не пачуў у свой адрас добрага слова. Дружна віталі людзей, якія пакінулі добры след у гісторыі вёскі, хто аддана працаваў на карысць роднага краю, хто выгадаваў добрых, сумленных дзяцей, хто дамогся вялікіх поспехаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.
Добры настрой на свяце дарылі жыхарам таленавітыя ўдзельнікі аматарскай творчасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” К.Варанішча, Л.Брытаўчанка, Т.Міхалькевіч, В.Будзько, А.Шарко, А.Жабінская і філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” М.Шеляг.
У гэты ж дзень у вёсцы Вайнідзеняты прайшло свята “Куточак сэрцу дарагі”. Да гэтага дня мясцовыя жыхары рыхтаваліся загаддзя, амаль усе двары вёскі добраўпарадкаваны і радуюць аднавяскоўцаў прыгажосцю і мноствам кветак. Свята атрымалася насычаным і цікавым як для гасцей вёскі, так і для яе жыхароў – дзяцей і дарослых. Шчырыя словы падзякі і ўдзячнасці прагучалі ў адрас самых старэйшых і самых юных жыхароў вёскі. Шмат увагі было нададзена людзям працы сённяшніх дзён і ветэранам працы. Цёплыя і шчырыя віншаванні пачулі ў свой адрас шматдзетныя маці і залатыя юбіляры, іншыя вяскоўцы. Але самае галоўнае – на працягу ўсяго свята, адчувалася пяшчотнае і трапяткое стаўленне ўсіх прысутных да роднага дома, роднай вёскі.
Музычныя віншаванні дарылі артысты філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” і філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”, а гледачы не толькі слухалі песні і шчыра апладзіравалі, але і танцавалі.


IMG_20190724_093819.jpg
IMG_20190724_093757.jpg
IMG_20190724_093743.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi