Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
1314482.jpg 4 жніўня адбудзецца брэндавае мерапрыемства – свята вёскі Данюшава пад назвай “Куточак родны, сэрцу мілы…”, падрыхтаванае супрацоўнікамі філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. Дзеянне разгорнецца на пляцоўцы каля касцёла перад імшой у Данюшаўскім касцёле Святой Троіцы. Госці даведаюцца аб гісторыі вёскі і касцёла, пабудаванага з дрэва ў 1809 годзе. У святочнай праграме: удзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла, канцэрт вакальнай групы “Крынічанька” УТСАН “Тёплый дом”. Падчас свята будуць працаваць атракцыёны.

6 жніўня ў Смаргонскай раённай бібліятэцы ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” адбудзецца вечар-партрэт земляка Міхаіла Фёдаравіча Яблонскага пад назвай “Формула поспеху”. У праграме мерапрыемства, якое прымеркавана да Году малой радзімы: расказ аб жыцці беларускага вучонага ў галіне судовай медыцыны, выстава-прагляд аб знакамітых земляках, прэзентацыя.

6 жніўня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбудзецца гадзіна духоўнасці “Лики святой Руси”, прысвечаная нараджэнню Мікалая Цудатворцы. На працягу мерапрыемства прысутныя даведаюцца аб праведным жыцці вялікага святога, пра цуды, якія ён сатварыў на зямлі, будзе прадстаўлена прэзентацыя “Таямніцы Святога Мікалая”. На сустрэчу плануецца запрасіць святара Свята-Прэабражэнскага храма.

22 жніўня бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №2” плануюць правесці для сваіх маленькіх чытачоў гадзіну карысных парад “Нет одиночеству”.

Канікулы – лепшы час для цікавых сустрэч і вясёлых гульняў. Бібліятэкары прапануюць дзеткам самім прыдумаць і намаляваць вокладку для свайго любімага твора, зрабіць з паперы 3D вырабы, змайстраваць з каляровых нітак прыгожых лялек і проста правесці вольны час у чытальнай зале з добрай кнігай.



23 жніўня ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” у рамках клуба “Краевед” адбудзецца гадзіна памяці “У памяці народнай”, прымеркаваная да 105-годдзя з дня нараджэння Вікторыі Сінкевіч, удзельніцы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Да мерапрыемства будзе падрыхтавана электронная прэзентацыя пад аднайменнай назвай. Гадзіна памяці прымеркавана да Году малой радзімы і 75-годдзю Гродзенскасй вобласці.



24 жніўня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае наведаць бібліятэку з мэтай паўдзельнічаць у акцыі “Ад душы – для душы” па прыцягненню людзей старэйшага ўзроста па азнакамленню з інфармацыйна – камунікацыйнымі тэхналогіямі і інтэрнэта ў рамках гуманістычнага праекта “Клопат і міласэрнасць”.



29 жніўня ў філіале “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурнае свята “Библиотека + Я = Друзья”. У гэты дзень у бібліятэцы сабяруцца чытачы, якія прымалі актыўны ўдзел у конкурсе летняга чытання. Дзеці змогуць падзяліліцца ўражаннямі аб прачытаных кнігах, прэзентаваць сваім аднагодкам творы, якія ім найбольш спадабаліся. На мерапрыемстве будуць падведзены вынікі конкурсу і названы пераможцы, якія прачыталі найбольшую колькасць кніг за лета.



29 жніўня філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае дзяцей і падлеткаў на літаратурную гадзіну, прысвечаную падвядзенню вынікаў конкурсу летняга чытання “Лета і кніга 2019”. Акрамя таго ўдзельнікаў чакае літаратурна-забаўляльная праграма.









0 Комментарии

Апошнiя каментарыi