Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
6 жніўня ў Смаргонскай раённай бібліятэцы ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” адбыўся вечар-партрэт земляка М.Ф.Яблонскага “Формула поспеху”, прымеркаваны да Году малой радзімы. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з цікавай біяграфіяй прафесара Міхаіла Фёдаравіча Яблонскага – беларускага вучонага ў галіне судовай медыцыны, якім ганарыцца Смаргонская зямля. Нялёгкі лёс прайшоў навукоўца: ён двадцацігадовым хлопцам скончыў Вялікую Айчынную вайну ў Берліне, а пасля Мінскага медыцынскага інстытута прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Вечар-партрэт завяршыўся інтэлектуальнай віктарынай і цікавымі звесткамі з навуковага свету.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi