Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

“Музычны бібліядворык”

Понедельник 02 Сентябрь 2019 - 09:44:51
IMG_20190902_124342.jpg Дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” прыняла удзел у рэспубліканскім свяце, прысвечаным Дню беларускага пісьменства ў Слоніме.
Для гасцей і жыхароў горада працаваў “Музычны бібліядворык”, на якім былі прадстаўлены выставы: краязнаўчая “Мой незабыўны край Смаргонскі”, дзіцячай літаратуры “Да ведаў з кнігай і бібліятэкай”. Адбылося тэтралізаванае прадстаўленне і літаратурны квэст па творы Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.
Усе жадаючыя маглі зрабіць фота з літаратурнымі героямі: Надзеяй Яноўскай, каралем Стахам, Андрэем Беларэцкім.
Жыхароў і гасцей Слоніма бібліятэчны мядзведзь частаваў смаргонскімі абаранкамі.
Для дзяцей былі падрыхтаваны конкурсы і віктарыны, дзе самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі. Для аматараў роспісу па твары аказвалася паслуга “Аквагрым”.
На працягу ўсяго свята гучалі песні ў выкананні бібліятэкара філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” Варанішча Кацярыны Васільеўны і бібліятэкара філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” Шэляг Марыі Антонаўны. Падтрымаць музыкай і песняй Смаргонскую раённую бібліятэку прыйшла жыхарка горада Слоніма Людміла Макарэвіч.



IMG_20190902_124148.jpg
IMG_20190902_124202.jpg
IMG_20190902_124217.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi