Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

“Шлях і лёс твой, Гродзеншчына”

Понедельник 02 Сентябрь 2019 - 13:08:31
20190902_151604_compress97.jpg 2 верасня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці на краязнаўчую вечарыну “Шлях і лёс твой, Гродзеншчына” завіталі вучні 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Смаргоні”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй і культурай Гродзенскага краю, атрымалі шмат цікавых ведаў. Прагучалі святочныя віншаванні да Дня ведаў, тэма якога ў гэтым годзе “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”. Актыўна і цікава прайшла тэматычная віктарына, самыя ўважлівыя змаглі хутка і правільна адказаць на пытанні. Пераможцы атрымалі эксклюзіўныя падарункі: закладкі з лагатыпам бібліятэкі.

IMG_20190902_160103_compress77.jpg
IMG_20190902_160129_compress8.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi