Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
1314482.jpg 2 верасня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці адбудзецца краязнаўчая вечарына “Шлях і лёс твой, Гродзеншчына”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з гісторыяй і культурай Гродзенскага краю. Самыя дапытлівыя прымуць удзел у віктарыне, а пераможцы атрымаюць падарункі.

4 верасня ў філіял “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці на краязнаўчую гадзіну “Зямля, якой ты часцінка ” завітаюць пажылыя чытачы бібліятэкі.
Удзельнікі мерапрыемства пачуюць пра гісторыю вобласці і пра тое, якой яна стала цяпер, у нашы дні. Таксама змогуць пазнаёміцца з выставай, на якой будуць прадстаўлены выданні, якія адлюстроўваюць звесткі і дакументы аб Гродзенскай вобласці, цікавыя факты, успаміны пра гістарычныя падзеі.

7 верасня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запросіць на ўрок бяспекі “Безопасность в каждый дом”, які пройдзе згодна тэмам “Запомни эти номера!”, “Пожар”, “Опасность дыма”, “Свеча”, “Опасные игрушки –петарды и хлопушки”, “По тонкому льду”, ”Солнце, воздух и вода – наши лучшие друзья”, “Электроприборы”. Мерапрыемства разлічала на сярэднюю ўзроставую групу чытачоў.

11 верасня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу летняга чытання “С книгой по дороге детства”. Дзеці раскажуць аб кнігах, якія ім найбольш спадабаліся і аб тым, як яны правялі лета. За любоў да чытання і кнігі пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і невялікія падарункі. Самыя актыўныя чытачы будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі за сяброўства з кнігай.

13 верасня ў Смаргонскай раённай бібліятэцы адбудзецца падвядзенне вынікаў раённага конкурсу “Любай Смаргоншчыне прысвячаецца…”, прысвечанага Дню бібліятэк. Бібліятэкары прадставяць свае творчыя, літаратурна-мастацкія выступленні і іншыя працы. Пераможцаў чакаюць дыпломы і прызы.

13 верасня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” пройдзе гульня-падарожжа “Хто кнігу любіць і шануе, таму і шчасціць і шануе”. Чытачы-дзеці даведаюцца аб гісторыі стварэння кнігі, паўдзельнічаюць у віктарыне і конкурсе на кніжную тэматыку. З дапамогай электроннай прэзентацыі паглядзяць пра самую вялікую і самую маленькую кнігу.

21 верасня ў рамках культурнай суботы філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запросіць сваіх чытачоў у літаратурнае падарожжа “Наш добры сябра Артур Вольскі”. Прысутных чакае кніжная выстава “З любоўю да роднага краю”, віктарына “Падарожжа ў казкі Артура Вольскага”, гульнёвая праграма “З якіх вершаў гэтыя радкі”.

24 верасня бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запросяць вучняў УА “СШ №5” на віртуальную краязнаўчую экспедыцыю “Па слядах графа Тышкевіча” у рамках Года малой радзімы. У праграме мерапрыемства: расказ аб жыцціі графа К.Тышкевіча, вядомага як археолага, гісторыка, этнографа.
Асаблівая ўвага будзе звернута на яго сапраўдную навуковую экспедыцыю, арганізаваную ў 1957 годзе па рацэ Віліі. Падчас падарожжа быў сабраны багаты гістарычны, культурны, этнаграфічны матэрыял, на аснове якога была напісана кніга “Вілія і яе берагі”, пра якую таксама будзе весціся размова на працягу мерапрыемства.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi