Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190911_161254.jpg Да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” быў праведзены агляд літаратуры “Гродзеншчына – край таленавітых людзей”. Бібліятэкар В.С. Ганчарук расказала прысутным пра асноўныя вехі гісторыі прынёманскага краю, аб сучасным развіцці і літаратурнай спадчыне Гродзенскай вобласці. Асаблівую ўвагу яна звярнула на выхадцаў з гродзенскай зямлі, якія праславілі край сваёй дзейнасцю і справамі. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана выстава “Гродзеншчына юбілейная”.

IMG_20190911_161242.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi