Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
234dfgd.jpg 13 верасня напярэдадні Дня бібліятэк Смаргонская раённая бібліятэка правяла прафесійны конкурс “Любай Смаргоншчыне прысвячаецца…”, прымеркаваны да Году малой радзімы. У ім прынялі ўдзел бібліятэкары дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка”, якія падрыхтавалі на конкурс асабістыя праграмы, прысвечаныя тэматытыке свята.

Бібліятэчныя работнікі заўсёды адрозніваюцца надзвычай творчым і самаадданым падыходам да сваёй працы, таму на мерапрыемстве было шмат краязнаўчых прэзентацый і відэаролікаў. Гучалі аўтарскія частушкі ў выкананні трыа бібліятэкараў: Варанішча К.В., Шэляг М.А. і Івашкевіч І.Э.

Першае месца кампетэнтнае журы прысудзіла Аўгусціновіч Г.К., бібліятэкару філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” за гісторыка- краязнаўчае даследаванне “Апошнія сведкі вайны”, прысвечанае падзеям Вялікай Айчыннай вайны, якія непасрэдна закранулі бацькоў пераможцы. Другое месца заслужана заняла Смаргонская раённая бібліятэка з фотавыставай “Бібліятэчны InstaSmarhon”, размешчанай у файе Смаргонскай раённай бібліятэкі. Трэцяе месца атрымала бібліятэкар філіяла “Вішнеўская сельская бібліятэка” за відэафільм “Касцёл святога Тадэвуша ў Вішнева”.


20190913_175112.jpg
20190913_175200.jpg
20190913_175223.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi