Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
1314482_.jpg З 1 па 5 кастрычніка ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” пройдзе бібліятэчная акцыя “Залаты ўзрост жыцця з кнігай”, прымеркаваная да Дня сталага чалавека. Кожны дзень з 16.00 гадзін бібліятэкар будзе здзяйсняць надомнае абслугоўванне людзей пажылога ўзросту, падчас якога будзе віншаваць са святам і рэкламаваць паслугі бібліятэкі.

2 кастрычніка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе арганізаваны вечар-настальгія “Нам года не беда”, прымеркаваны да Дня пажылых людзей. На мерапрыемства будуць запрошаны актыўныя чытачы бібліятэкі і члены клуба “Ліра”. На працягу сустрэчы прагучаць музычныя віншаванні – вершы і песні іх далёкай маладосці. Бібліятэкары падрыхтуюць цікавую конкурсную праграму. Прысутныя змогуць паўдзельнічаць у конкурсах “Інтэлектуал”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Жартоўны бліц”, “Песенныя спаборніцтвы”. Увазе прысутных будзе прадстаўлена выстава “Золотая осень жизни”.

11 кастрычніка ў філіяле “Сольская сельская бібліятэка” да Дня маці адбудзецца літаратурна-музычная кампазіцыя “Милее «Мама» слова нет на свете”. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Суседкі” і актыўныя чытачы-жанчыны бібліятэкі. Для іх прагучаць вершы і будзе аформлена кніжная выстава. Работнікі ДУА “Сольская дзіцячая школа мастацтваў” падрыхтуюць у падарунак жанчынам музычныя нумары.

11 кастрычніка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурны вечар пад назвай “Святая должность на земле”, прысвечаны Дню маці. Для запрошаных матуль і бабуль з канцэртнай праграмай выступяць вучні Войстамскай базавай школы.

11 кастрычніка ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” будзе арганізаваны майстар-клас па вырабу паштовак “Падарунак матулі”. Дзеці разам з бібліятэкарам з задавальненнем будуць вырабляць віншавальныя паштоўкі для сваіх матуль.

12 кастрычніка ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” да Дня маці пройдзе тэматычны вечар “Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль”. На вечарыну будуць запрошаны людзі сталага ўзросту. Для іх будуць гучаць шчырыя словы віншавання. Да мерапрыемства будзе аформлена кніжная выстава пад аднайменнай назвай.

14 кастрычніка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” да Дня маці будзе праходзіць конкурс дзіцячага малюнка “Рисую мамину улыбку”. Дзеці намалююць малюнкі сваіх матуль, а бібліятэкары аформяць выставу дзіцячых работ.

18 кастрычніка філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на літаратурную віктарыну “Привет из будущего” да 80-годдзя з дня нараджэння К. Булычова. Госці нагадаюць старонкі біяграфіі вядомага літаратара-фантаста і змогуць завочна мець стасункі з героямі К. Булычова.

23 кастрычніка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” да Міжнароднага дня анімацыі адбудзецца мультымедыйны гульнёвы калейдаскоп “Пачытаем, пагуляем, час з карысцю правядзём”. Падчас мерапрыемства дзеці змогуць паглыбіць свае веды па гісторыі анімацыі, даведаюцца пра некаторыя сакрэты стварэння мультфільмаў. Гасцей свята чакае цікавая сустрэча з героямі любімых мультфільмаў, а таксама з кнігамі, па якіх гэтыя мультфільмы былі знятыя. Школьнікі змогуць праявіць свае веды падчас конкурсаў і гульняў на веданне мультыплікацыйных герояў, музычных мультвіктарын.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi