Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

"Нам года не беда”

Вторник 01 Октябрь 2019 - 17:39:07
IMG_20191001_203715.jpg 1 кастрычніка работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” правялі вечар-настальгію “Нам года не беда” для ўдзельнікаў клуба “Ліра” і актыўных чытачоў бібліятэкі, прысвечаны Дню пажылога чалавека. Госці сустрэчы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята і пра тое, як яго адзначаюць у іншых краінах.
Чытачы акунуліся ў атмасферу цёплыні, павагі і добрага настрою, мелі магчымасць паўдзельнічаць у конкурсах “Інтэлектуал”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Жартоўны бліц”, у віктарыне “Кто на свете всех мудрее”. Увазе прысутных была прадстаўлена выстава “Залатая восень жыцця”.
За кубачкам гарбаты жанчыны ўспомнілі цікавыя і кур'ёзныя гісторыі з жыцця, пад караоке праспявалі песні сваёй маладосці. Вясёлы настрой гасцям падарыла Зубаненка Л.К., выканаўшы жартоўныя прыпеўкі. Свята суправаджалася музычнымі нумарамі навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №5”.

IMG_20191001_203656.jpg
IMG_20191001_203636.jpg
IMG_20191001_203647.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi