Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20191014_132617.jpg У гонар самага светлага і душэўнага свята Дня маці ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” прайшла тэматычная вечарына “Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль”. На мерапрыемстве гучалі вершы і віншаванні, прысвечаныя самаму блізкаму і роднаму чалавеку – маме, а таксама словы ўдзячнасці і павагі за цяпло, ласку і клопат. Цікава было паслухаць апавяданні прысутных аб традыцыях і звычаях, якія існавалі раней і ў цяперашні час у беларускіх сем'ях, аб ролі маці ў сямейным жыцці. Завяршылася святочная праграма знаёмствам з кніжнай выставай па дадзенай тэме.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi