Апошнiя навiны

Последние новости
Коронавирус

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Символика
Напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей бібліятэкар філіяла “Сінькоўскі сельская бібліятэка” прыняла ўдзел у дэкадзе “Залаты ўзрост” па абслугоўванні пажылых чытачоў на даму пад назвай “Спешите делать добрые дела”.

Бібліятэкар не проста прыносіла кнігі і віншавальныя паштоўкі сваім чытачам “залатога ўзросту”, а і абмяркоўвала з імі кніжныя навінкі, падтрымлівала гутарку на любыя тэмы. Так, з Соф'яй Адамаўнай Шчаснай пагаварылі пра здароўе, Вера Васільеўна і Анатоль Міхайлавіч Карабінскія падзяліліся навінамі пра жыццё унукаў і дзяцей, расказалі пра сям'ю Вяршковічаў, з якой яны сябруюць. Прыемнымі заўсёды бываюць сустрэчы з Аўчыннікавай Уладзіславай Адольфаўнай, цікава і пазнавальна праходзяць сустрэчы з Жалевіч Тамарай Пятроўнай, былой настаўніцай, якая цяпер вядзе ўрокі ў нядзельнай школе пры храме в.Кеўлы.

Няўмольна бяжыць час у жыццёвым віры, пралятае ў клопатах, але не трэба забываць аб пажылых людзях, якія жывуць побач з намі, іх запатрабаваннях і інтарэсах, і дапамагаць ім пазбавіцца ад адзіноты.







0 Комментарии

Апошнiя каментарыi