Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20191129_095520.jpg

2 снежня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбудзецца сустрэча з А.І.Кундро, фельчарам-валеёлагам ДУ “Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам пад назвай “АнтиВИЧ/СПИД”. Мерапрыемства будзе прысвечана павышэнню ўзроўню ведаў аб шляхах перадачы і спосабах прафілактыкі інфіцыравання ВІЧ, фарміраванню ўяўленняў аб тэставанні на ВІЧ, асаблівасцях дыягностыкі захворвання, а таксама прававых аспектах у галіне ВІЧ-інфекцыі.
2 снежня ў філіял “Гарадская бібліятэка №3” будуць запрошаны вучні з 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні” на гутарку-разважанне пад назвай “Молодежь против СПИДа”, прысвечаную да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Прысутным будзе даведзена інфармацыя аб праблеме СНІДу ў Смаргонскім раёне на сённяшні дзень. Наведвальнікі разгадаюць крыжаванку, прагледзяць відэаролікі, адкажуць на пытанні віктарыны. У канцы размовы прагучыць верш-заклік у выкананні вучняў аб правільным стаўленні да жыцця.

3 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” да Міжнароднага дня інвалідаў адбудзецца онлайн сустрэча з дзецьмі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі Смаргонскага ЦКРНіР “Дорогой добра и милосердия”. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба “Школа міласэрнасці”, а таксама актыўныя чытачы бібліятэкі. Дзеці будуць весці размову пра дабрыню і міласэрнасць паміж людзьмі, зробяць цікавую віртуальную вандроўку па любімых кнігах. Прысутныя пазнаёмяцца з выставай творчых работ “Умелые руки”, а лялечны тэатр “Праменьчык” выступіць з рускай народнай казкай “Лиса и Пёс”.
3 снежня ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” адбудзецца сустрэча з урачом-інфекцыяністам Мілаш Н.Ю. “Вучыся быць здаровым” да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Бібліятэкары раскажуць аб методыка-педагагічнай праблеме – неабходнасці стварэння сістэмы прафілактыкі і ранняга выяўлення выпадкаў заражэння ВІЧ-інфекцыяй. Аб спосабах перадачы віруса і метадах прафілактыкі заражэння СНІДам раскажа урач і адкажа на ўзнікшыя пытанні.
5 снежня Смаргонская раённая бібліятэка сумесна з беларускім аддзяленнем МГА “Міжнародны цэнтр Рэрыхаў” правядзе за круглым сталом абмеркаванні па тэме “Культура – врата в будущее”. У праграму мерапрыемства ўключаны даклады па актуальным праблемам ролі культурнай спадчыны для фарміравання вобраза будучыні.
12 снежня супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізуюць і правядуць для актыўных чытачоў і членаў клуба “Ліра” гісторыка-культурны экскурс “Вялікія святыні малой радзімы”. На працягу мерапрыемства будзе весціся размова аб гісторыі Свята-Прэабражэнскага храма. Бібліятэкары пазнаёмяць прысутных з цікавымі фактамі, звязанымі з гэтым храмам. На сустрэчу плануецца запрасіць святара протаіерэя Анатоля Разановіча.
14 снежня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца свята гарбаты “Чай – волшебный напиток, который покорил мир”. Наведвальнікі пазнаёмяцца з гісторыяй з’яўлення напою, спосабах яго падрыхтоўкі, чайнымі традыцыямі.
26 снежня ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” пройдзе гурман-вечарынка “Да святочнага стала”. Наведвальнікі пазнаёмяцца з гісторыяй беларускай кухні, традыцыях застолля, асаблівасцях рыхтавання калядных страў.

Да Новага года засталося не так шмат часу, але для асабліва нецярплівых, маем на ўвазе дзяцей, цягнецца ён занадта марудна. Каб аблегчыць чаканне, супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” запрашаюць сваіх маленькіх чытачоў час канікул напоўніць сюрпрызамі і цікавымі заняткамі. З 26 па 29 снежня бібліятэкары правядуць майстар-клас па вырабу навагодніх цацак, пазнаёмяць дзяцей з даўнімі навагоднімі традыцыямі, раскажуць аб тым, дзе жыве Дзед Мароз і ці ёсць магчымасць яго адведаць.

27 снежня ў філіяле “Сольская сельская бібліятэка” у рамках аматарскага аб'яднання “Суседкі” пройдзе фальклорнае свята «Калядная казка». Каляда – гэта любімае народнае свята, таму наведвальнікаў бібліятэкі чакае шмат калядных песняў, гульняў, народных традыцый і звычаяў, з пажаданнямі дабра і міру кожнаму.

27 снежня ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне “Мир новогоднего волшебства”. Новы год - свята цудаў. Бібліятэкар і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці пастараюцца падарыць цудоўнае шоу ўсім, хто наведае навагодняе свята. У праграме мерапрыемства гасцей чакае захапляльнае гумарыстычнае касцюміраванае дзеянне.


31 снежня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” сумесна з АК і ВЧ “Сінькоўскі дом культуры” запрашае на навагодні баль “Карагод карнавальных касцюмаў і масак” каб разам з казачнымі персанажамі, Дзедам Марозам і Снягуркай патанчыць, пагуляць, павіншаваць і пазабаўляцца. Традыцыйна пройдзе абарона навагодніх касцюмаў.

31 снежня філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” сумесна з клубам запрашае мясцовых жыхароў і гасцей нашай мясцовасці на навагодні баль-маскарад “Навагодні вечар зорны”. Удзельнікаў чакае інсцэніраванае прадстаўленне, гульні і конкурсы і абавязкова навагоднія падарункі і пачастункі.












0 Комментарии

Апошнiя каментарыi