Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Библиотека – книжный дом

Пятница 29 Ноябрь 2019 - 15:34:02
IMG_20191129_183206.jpg 29 лістапада ў філіял “Гарадская бібліятэка №3” завіталі дзеткі сярэдняй групы з ДУА “Яслі-сад № 10 г. Смаргоні” на экскурсію па бібліятэцы пад назвай “Библиотека – книжный дом”.
Бібліятэкар І.В. Краўчанка пазнаёміла дашкольнікаў з абанементам і чытальнай залай. Расказала і паказала выставы, якія размешчаны ў чытальнай зале: “Сям’я – прытулак для душы”, “Думай. Дзейнічай. Выбірай”,“Тут Радзімы – Смаргонь – маёй пачатак”, “Гродзенская вобласць – 75”, “Сацыяльна-інфармацыйны цэнтр”, “Дажынкі – 2019”. На абанеменце пазнаёміла з растаноўкай фонду і правіламі запісу чытачоў у бібліятэку. Сумесна з дзеткамі абмеркавалі: правілы карыстання кнігай, правілы паводзін у бібліятэцы.
Бібліятэкар пазнаёміла дашкольнікаў з творчасцю беларускага паэта і празаіка Анатоля Мікалаевіча Зэкава. Ён напісаў многа кніг для дзяцей: “Чатыры зярняткі”, “Не казкі пра Сашку”, “Зязюля Гулюля” і інш. У гэтых кнігах, адрасаваных юным чытачам, ён паказаў сябе літаратурным майстрам, удумлівым, лаканічным, дасціпным і сучасным. Дзеці з задавальненнем адказвалі на вершы-загадкі з кнігі “Азбуку мядзведзь вучыў”, адгадвалі загадкі з кнігі “За месяцам – месяц”.



IMG_20191129_183248.jpg
IMG_20191129_183233.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi