Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

АнтиВИЧ/СПИД

Вторник 03 Декабрь 2019 - 06:50:04
IMG_20191203_094725.jpg 2 снежня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з А.І.Кундро, фельчарам-валеёлагам ДУ “Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам пад назвай “АнтиВИЧ/СПИД”. На мерапрыемства былі запрошаны старшакласнікі ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Смаргоні”. Бібліятэкар Палішчук Т.М. расказала аб шляхах перадачы і спосабах прафілактыкі інфіцыравання ВІЧ, асаблівасцях дыягностыкі захворвання, а таксама прававых аспектах у галіне ВІЧ-інфекцыі. Алена Іванаўна Кундро адказвала на пытанні і прывяла статыстычныя данныя ВІЧ-хворых у Смаргонскім раёне і ў краіне. Вучні прынялі ўдзел ў ананімным анкетаванні.
Былі прадстаўлены слайды з каментарыямі аб найбольш значных захворваннях, якія перадаюцца палавым шляхам і асноўных аспектах здаровага вобраза жыцця. Сустрэча была пазнавальнай і ўдзельнікі даведаліся шмат новага і карыснага для сябе.



IMG_20191203_094710.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi