Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Дорогой добра и милосердия

Вторник 03 Декабрь 2019 - 17:12:37
IMG_20191203_200930.jpg 3 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася онлайн сустрэча з дзецьмі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі Смаргонскага ЦКРНіР пад назвай “Дорогой добра и милосердия”, прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў. На мерапрыемства завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”, каб удзяліць увагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, паказаць, што яны не адны са сваёй бядой, а таксама проста цікава правесці час і адпачыць душой.
Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “В мире сказок” успаміналі любімыя казкі, з цікавасцю праглядзелі казку “Кот, Петух и Лиса” у выкананні лялечнага тэатра “Праменьчык”. Таксама госці сустрэчы пазнаёміліся з выставай творчых работ “Умелые руки” удзельнікаў клуба “Школа міласэрнасці”.
На мерапрыемстве вядучыя разам з дзецьмі размаўлялі пра дабрыню, чыталі вершы аб гэтым дзіўным пачуцці, якое збліжае людзей. Сустрэча прайшла ў цёплай, амаль дамашняй абстаноўцы.


IMG_20191203_200911.jpg
IMG_20191203_200842.jpg
IMG_20191203_200856.jpg
IMG_20191203_201026.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi