Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Vecer Юйсі, Л. Восеньскі вецер: зборнік паэзіі / Лю Юйсі; уклад. Юліі Алейчанкі; прадм. Алеся Карлюкевіча. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2019. – 46 с. – (Светлыя знакі: паэты Кітая). Лю Юйсі напісаў каля 800 вершаў і цэлы шэраг эсэ. Пры жыцці лічыўся майстрам палітычнай сатыры. Таксама пісаў лірычныя паэмы і вершы ў жанры юэфу, якія з’яўляюцца перастварэннем народных песен і балад.
3243243fdg Далягляды, 2019: замежная літаратура / укладанне А. Карлюкевіча, В. Шніпа. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2019. – 303 с. Альманах "Далягляды" – адноўленае выданне, якое шмат гадоў выходзіла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" яшчэ ў ХХ стагоддзі. У альманаху «Далягляды, 2019» прадстаўлена літаратура ЗША, Кітая, Расіі, Францыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Ізраіля, Сербіі, Эквадора, Украіны, Літвы, Азербайджана, Туркменістана, Узбекістана, Бангладэш і Венесуэлы.
43534fghfghfg Созвучие: альманах / сост.: Алесь Карлюкевич, Вктор Шнип. – Минск: Мастацкая литаратура, 2019. – 366 [2]. Альманах «Созвучие» представляет прозаиков, поэтов, пе-реводчиков и литературных критиков не только из Беларуси и республик Российской Федерации, а и писателей Сербии, Бангладеш, Казахстана, Туркменистана, Узбекистана, которые плодотворно сотрудничают с писателями Беларуси и Россий¬ской Федерации. Произведения, вошедшие в альманах, ярко характеризуют дружбу литератур и народов.
67567657ghjgh Аліева, Л. Ліст : вершы / Лэйла Аліева; перакл. з рускай мовы Т. Сівец; прадмова А. Масуд. – Мінск: Звязда, 2016. – 127 с. У кнізе маладой азербайджанскай паэтэсы Лэйлы Аліевай няма модных сёння «гульняў со словам». Яна піша так, як адчувае: пра час, радзіму, пачуцці, людзей. Але ў імкненні спазнаць сябе і свет яна нікому не навязвае ўласных меркаванняў – шчыра прапануе падзяліцца святлом і дабрынёй, якія поўняць яе радкі. У перакладах на беларускую мову, выкананых Таццянай Сівец, чуецца голас Жанчыны, для якой галоўнае – кахаць і верыць.
54645ghfjgh Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры: паэзія / уклад. Таццяна Сівец; прадм. Назамі Джафарава. – Мінск: Звязда, 2018. – 240 с. Зборнік з першых старонак апальвае не толькі агнём сапраўднай паэзіі, але і імёнамі творцаў. У кнізе прадстаўлены паэты розных пакаленняў, часам дыяметральна супрацьлеглых паэтычных школ, але ўсіх без выключэння яднае дар і ўменне паказваць свет праз паэтычнае слова.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi