Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Святло каляднай зоркі

Понедельник 23 Декабрь 2019 - 13:09:48
erfgtdf34343.jpg 22 снежня ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” прайшла калядная сустрэча пад назвай “Святло каляднай зоркі”. Як разумна рыхтавацца да аднаго з найважнейшых хрысціянскіх святаў Раства Хрыстова і як праводзіць гэты ўрачысты дзень паведаміў госць мерапрыемства ксёндз Войстамскай парафіі Вадзім. Удзел святара даў магчымасць чытачам пашырыць свае веды пра гісторыю Каляд, традыцыі куцці і калядавання.
Бібліятэкар павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячымі святамі, выказала словы падзякі актыўным удзельнікам шматлікіх мерапрыемстваў, дзякуючы якім у бібліятэцы-клубе заўсёды пануе цёплая і сяброўская атмасфера. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Святло каляднай зоркі” і агляд літаратуры.


fdghfhfghfg.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi