Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

К нам стучится Новый год

Понедельник 23 Декабрь 2019 - 13:11:09
546gfhfgh.jpg 21 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для вучняў малодшага школьнага ўзросту ДУА “Вучэбна педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-базавая школа” адбыўся віртуальна-інфармацыйны часопіс “К нам стучится Новый год”. Вядучая мерапрыемства паведала гасцям гісторыю ўзнікнення самага вясёлага і доўгачаканага свята. Пры дапамозе мультымедыя хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, якія звычаі і традыцыі, звязаныя з сустрэчай Новага года, існуюць у розных краінах свету. Дзеці расказалі аб сваіх сямейных традыцыях і з задавальненнем адказалі на пытанні навагодняй віктарыны “Зімовыя казкі” і “Бюро знаходак”. Завяршылася мерапрыемства конкурсам малюнка “Нарисуем Новый год” і вясёлымі гульнямі “Самы дужы і спрытны”, “Навагодняя шкатулка” і “Казачны персанаж”.


234gfdgdfgdg.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi