Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
345erghfgh.jpg 4 студзеня ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” для вучняў школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні” было праведзена віртуальнае падарожжа “Снежныя старонкі зімовых казак” і падрыхтавана кніжная выстава. З электроннай прэзентацыі прысутныя даведаліся, як сустракаюць Новы год дзеці ўсіх шырот. Маленькія чытачы адказалі на пытанні электроннай віктарыны “Верите ли вы?”. Малодшыя школьнікі з задавальненнем глядзелі мультфільмы з серыі “Маша і мядзведзь”, а старэйшым вучням была прапанавана электронная прэзентацыя “Чарадзейныя казкі братоў Грым”, прысвечаная 235-годдзю з дня нараджэння Якаба Грыма.
8 і 9 студзеня бібліятэку наведалі вучні са школьнага лагера ДУА “Гімназія г. Смаргоні”. Бібліятэкары падрыхтавалі для ўдзельнікаў мерапрыемства віртуальнае падарожжа “Навагоднія агні запрашаюць у казку”, кніжную выставу і віктарыну. Правялі экскурсію па бібліят.цы для тых, хто першы раз завітаў ў бібліятэку.

234rerdhdfh.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi