Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Символика
IMG_20191129_095520.jpg 8 студзеня ў філіяле “Крэўская сельская бібліятэка” адбудуцца калядныя вячоркі “Под чистым небом Рождества”, прымеркаваныя да Раства Хрыстова. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з гісторыяй свята і асаблівасцямі святкавання Раства ў старажытнасці, прагучаць традыцыйныя калядныя спевы.

11 студзеня філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” запрашае на казку-урок “Няскучнае падарожжа ў казку”, дзе маленькія чытачы даведаюцца аб павучальным сэнсе казачных твораў.

14 студзеня філіял “Сольская сельская бібліятэка” запрашае на літаратурна-музычны калейдаскоп “Чудесный праздник нас собрал” у рамках аматарскага аб'яднання “Суседкі”. На мерапрыемстве плануецца азнаёміцца з традыцыямі і абрадамі Старога Новага года, паслухаць навагоднія вершы і музычныя кампазіцыі.

14 студзеня філіял “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запросіць сваіх чытачоў на святочны вечар “Добра, што двойчы ў год да нас прыходзіць Новы год”, каб разам адпачыць, адсвяткаваць Стары Новы год і проста весела правесці час.

15 студзеня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на завочную экскурсію па гісторыі вуліц Смаргоні пад назвай “И тайный шепот тихих улиц”, прымеркаваную да 80-годззя ўтварэння Смаргонскага раёна. Бібліятэкар прапануе прагляд прэзентацыі “Их имена увековечены в названиях улиц города Сморгонь”.

17 студзеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца экскурсія “Здравствуй, книжкин дом!” для першых класаў ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Смаргоні”. Дзеці пазнаёмяцца з дзейнасцю дзіцячай бібліятэкі, правіламі паводзін у бібліятэцы, з растаноўкай літаратуры для іх узросту. Першакласнікі здзейсняць пазнавальнае відэападарожжа па бібліятэках свету і змогуць прыняць удзел у інтэрактыўных гульнях і віктарынах. Лялечны тэатр “Праменьчык” выступіць з беларускай народнай казкай “Пшанічны каласок”.

18 студзеня ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурнае падарожжа “Казачны карагод Анатоля Зэкава”, прымеркаванае да 65-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта. Удзельнікаў мерапрыемства чакае знаёмства з творамі для дзяцей таленавітага пісьменніка і гучнае чытанне яго цудоўных вершаў.

18 студзеня ў філіяле “Крэўская сельская бібліятэка” адбудзецца кніжны хіт-парад “Сустрэча з літаратурнымі сябрамі” для чытачоў малодшага школьнага ўзросту. Дзеці пазнаёмяцца з шэрагам літаратурных герояў: ад казачнага “Калабка” да “Незнайки” М. Носава.

18 студзеня ў філіяле “Жодзішкаўская сельская бібліятэка” адбудзецца краязнаўчая віктарына “Смаргонскі край”, прымеркаваная да 80-годдзя з часу утварэння Смаргонскага раёна. У ходзе віктарыны чытачам будзе прапанавана адказаць на пытанні па гісторыі і геаграфіі Смаргонскага краю, па біяграфічным фактам вядомых людзей Смаргоншчыны.

24 студзеня бібліятэкар філіяла “Войстамская сельская бібліятэка” правядзе вечарыну-сустрэчу ў рамках клуба “Гаспадыня” пад назвай “Святочныя вячоркі”. Для ўдзельнікаў клуба падрыхтаваны цікавы аповед пра традыцыі і звычаі святкавання Каляд па творах беларускіх пісьменнікаў.

24 студзеня ў чытальнай зале філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” адбудзецца літаратурная гульня “Весёлые рассказы весёлого писателя”. Мерапрыемства прысвечана творчасці В.Ю. Драгунскага і будзе праходзіць у рамках аматарскага аб'яднання “Краіна казак”. Дзяцей чакае аповед пра жыццё і творчасць пісьменніка, яго літаратурных герояў, віктарына і гульні.

26 студзеня ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” пройдзе гутарка “Каб ведалі, хто мы такія”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Леаніда Дайнэкі. Бібліятэкар пазнаёміць прысутных з цікавымі звесткамі жыцця і творчасці пісьменніка, зробіць агляд твораў. А дапоўніць мерапрыемства выстава-прагляд, дзе жадаючыя будуць мець магчымасць пазнаёміцца з мастацкімі творамі Л. Дайнекі.

29 студзеня ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца ўрок духоўнасці “Да душы сваёй знайсці дарогу”. Размова пойдзе аб асновах духоўнага жыцця кожнага чалавека, духоўных традыцыях у сем’ях, аб народных святах і абрадах. Плануецца сустрэча з ксяндзом Вадзімам. Бібліятэкар падрыхтуе выставу “Кніжны востраў духоўнасці” і правядзе гутарку-агляд.

30 студзеня філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запросіць чытачоў на ўрок духоўнасці “Хрысціянскія звычаі і абрады ў нашым жыцці” з цыкла “У промнях веры хрысціянскай”. Ксёндз Войстамскай парафіі Вадзім Сурвіла, запрошаны на мерапрыемства, выкажа свой пункт гледжання на тэму звычаяў і абрадаў, адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi