Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20191129_095520.jpg
4 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца відэа-экалагічны часопіс “Прыступкі ў свет роднай прыроды” у рамках праекта “Беларуская кніга і лялечны тэатр”. Удзельнікі мерапрыемства здзейсняць цікавае і пазнавальнае падарожжа ў свет роднай прыроды, праглядзяць відэафільм “Прырода Беларусі”, пазнаёмяцца з правіламі паводзін у лесе і ля вадаёмаў. З дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Чароўны свет загадак” адгадаюць загадкі пра прыроду. Лялечны тэатр “Праменьчык” пакажа інсцэніраваны верш-скаргу бярозкі М. Батурына і верш “Лясныя дактары” І.Муравейкі.

7 лютага ў філіяле “Сольская сельская бібліятэка” адбудзецца свята фальклору “Грамніцы – сустрэча зімы з летам” у рамках аматарскага аб'яднання “Суседкі”.
Наведвальнікі пазнаёмяцца з народнымі прыкметамі, традыцыямі і абрадамі.
Каб сустрэча атрымалася больш святочнай і ўтульнай, для прысутных будзе арганізаваны салодкі стол.

13 лютага ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” адбудзецца слайд–віктарына “По дорогам сказок”. Маленькіх чытачоў чакае захапляльнае падарожжа, пытанні віктарыны, прагляд слайдаў і выстава знакамітых казак.

14 лютага ў філіяле “Сінькоўская сельская бібліятэка” да Дня ўсіх закаханых адбудзецца літаратурна – паэтычная замалёўка “Пара года – Каханне”. Для гасцей мерапрыемства прагучаць вершы М.Цвятаевай, А.Пушкіна, С.Ясеніна, А.Блока аб “яго вялікасці Каханні” і ў чарговы раз паглыбіцца ў гісторыю свята.

15 лютага філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка” запрашае на літаратурна-музычную хвіліну “Валентинка”, прысвечаную Дню ўсіх закаханых. Удзельнікам будуць прапанаваны конкурсы, віктарыны, агляд мастацкай літаратуры на тэму кахання, а таксама знаёмства з гісторыяй свята. На мерапрыемстве прагучаць музычныя кампазіцыі вядомых аўтараў.

19 лютага ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца літаратурна-паэтычны вечар “Любі, шануй, ведай роднае слова”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Госці даведаюцца аб гісторыі станаўлення і развіцця роднай мовы, прагучаць беларускія вершы, песні і байкі.
20 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца літаратурнае падарожжа “Які гэта цуд, мова родная мая”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы ў рамках праекта “Беларуская кніга і лялечны тэатр”. На вясёлым цягнічку прысутныя адправяцца ў падарожжа па чароўнай краіне, спыняючыся на разнастайных літаратурных прыпынках. На “Казачным прыпынку” лялечны тэатр “Праменьчык” выступіць з інсцэніраванай пастаноўкай казкі Якуба Коласа “Зайкіна хатка”.

20 лютага Смаргонская раённая бібліятэка да Дня абаронцаў Айчыны правядзе сустрэчу з ветэранам Узброеных сіл Рэспублікі Беларусі пад назвай “Беларуская армія: учора, сёння, заўтра”. Госць падзеліцца ўспамінамі аб жыццёвых ўроках, раскажа аб вялікім прызначэнні арміі – заступніцы народа і інтарэсаў краіны.

21 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбудзецца сустрэча-прэзентацыя “Чаруючая прыгажосць дрэва” з майстрам лазернай рэзкі па дрэву А. Жданюком. На мерапрыемства будуць запрошаны члены клуба “Ліра” і актыўныя чытачы бібліятэкі. Майстар падзеліцца сакрэтамі свайго захаплення. Падчас сустрэчы будзе прэзентавана выстава вырабаў “Сакрэты майстэрства”.
21 лютага філіял “Гарадская бібліятэка №3” запрашае на гутарку пад назвай “Сэрцам роднага слова краніся…”, прысвечаную да Міжнароднага дня роднай мовы. Будуць запрошаны вучні 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні”. Бібліятэкар чытальнай залы прапануе акунуцца ў чароўны свет роднай мовы. На працягу размовы прагучаць вершы беларускіх пісьменнікаў. Будзе прапанавана паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульне “Знаўцы беларускай мовы”, адказаць на загадкі-жарты і паглядзець самую цудоўную рэкламу беларускай мовы – “Смак роднай мовы”. У канцы размовы дзеці праслухаюць беларускую песню “Праспявай салоўка”.

21 лютага бібліятэкар філіяла “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запросіць чытачоў прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні “Жывое ў вяках беларускае слова…”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемства будзе накіравана на папулярызацыю роднай мовы, выхаванне павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

28 лютага ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” адбудзецца адкрыццё выставы-сувеніра “Захапленне – ад усіх бед спасенне”, дзе будуць дэманстравацца сувенірныя вырабы мясцовай майстрыхі Стальчынскай Наталлі Віктараўны. У 2018 годзе Наталля Віктараўна ўпершыню дэманстравала сваю працу ў нашай бібліятэцы. Тады ж прайшоў урок майстар-класу па рабоце з фаамеранам, які даў свае вынікі. У майстрыхі паявілася паслядоўніца – Парфенчык Аксана, якая згадзілася да нас далучыцца і паказаць сваё майстэрства.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi