Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Виртуальные экскурсии в музеях
IMG_20191129_095520.jpg 4 сакавіка ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” адбудзецца ўрок дабрыні “Анёл з імем Матуля”. Вас чакае фотавыстава “Самая красивая из женщин – женщина с ребенком на руках”, майстар-клас па вырабу святочных падарункаў, гучанне вершаў і музыкі.

5 сакавіка супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізуюць для членаў клуба “Ліра” і актыўных чытачоў літаратурнае кафэ “Родному краю частичку души посвящаю”, прысвечанае Міжнароднаму дню жанчын. Гасцямі мерапрыемства будуць фальклорная група “Крынічанька” з УТЦСАН “Цёплы дом” і мясцовыя паэткі. На працягу сустрэчы прагучаць вершы, песні, прысвечаныя роднаму краю, а таксама яе вялікасці – жанчыне.

6 сакавіка ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” пройдзе літаратурна-музычная замалёўка “С праздником мимозы”, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню. На мерапрыемства будуць запрошаны жанчыны, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, актыўныя чытачы і ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Вячоркі”. Для гасцей прагучаць віншаванні, музычныя нумары, будзе арганізаваны святочны салодкі стол.

7 сакавіка філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” сумесна з Лешчаняцкім сельскім клубам запрашае мясцовых жыхароў на паэтычна-музычную праграму “З дабром, каханнем і вясной”, прымеркаваную да Міжнароднага жаночага дня. За кубкам гарбаты ўдзельнікам і гасцям мерапрыемства будуць прапанаваны творчыя нумары мясцовых артыстаў, а таксама паэтычныя радкі, адрасаваныя нашым цудоўным жанчынам.

7 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, у філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца тэматычная вечарына “І прыгажэе свет ад дабрыні жаночай”. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельніцы клуба “Залаты ўзрост”. За кубачкам духмянай гарбаты жанчыны прымуць у свой адрас самыя цёплыя віншаванні са святам, паслухаюць цудоўныя вершы, прымуць удзел у розных вясёлых конкурсах і віктарынах.

7 сакавіка, да Міжнароднага дня жанчын, у філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” пройдзе ўрок дабрыні “Моя мама лучшая на свете”. На мерапрыемства будуць запрошаны дзеці разам са сваімі мамамі і бабулямі. Вядучая мерапрыемства павіншуе прысутных са святам вясны, кахання і прыгажосці. Бібліятэкар раскажа, як узнікла гэта цудоўнае свята – 8 Сакавіка. Прысутныя падзеляцца жаночымі сакрэтамі прыгажосці і чароўнасці.

10 сакавіка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурны вечар пад назвай “Свята прыгажосці і дабра” прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. На мерапрыемства будуць запрошаны удзельнікі клуба “Гаспадыня”, а таксама матулі і бабулі, для якіх, з удзелам дзяцей 4 класа ДУА “Войстамская яслі-сад-базавая школа”, прагучаць вершы і словы віншавання.

20 сакавіка ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” пад кіраўніцтвам Наталлі Горбач пройдзе майстар-клас па саломапляценню “Сонца ў калоссях”. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба “Сямейная акадэмія”.

21 сакавіка ў шосты школьны дзень, філіял “Гарадская бібліятэка №3” запросіць вучняў 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні” на гутарку пад назвай “Францішак Багушэвіч – пясняр беларускі”, прысвечаную да 180-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка Ф. Багушэвіча. Бібліятэкар раскажа пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пра яго першы зборнік “Дудка беларуская” і пра музей-сядзібу “Кушляны”. На працягу размовы будзе дэманстравацца электронная прэзентацыя.

23 сакавіка з нагоды 180-годдзя з дня нараджэння Ф.Багушэвіча, філіял “Кушлянская сельская бібліятэка” плануе правесці краязнаўчую экскурсію ў сядзібу-музей Францішка Багушэвіча “У госці да Мацея Бурачка”.

28 сакавіка філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на літаратурнае свята “Книга – тайна, книга – клад, книга – друг для всех ребят!” Гэта свята для тых, хто неразрыўна звязаны з кнігай.

30 сакавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Именины книжки детской”. Для прысутных пройдзе неверагоднае падарожжа ў свет кнігі, сустрэча з любімымі літаратурнымі героямі і пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі. Прагучаць вершы і песні ў гонар кнігі, а каралева Кніга прыгатавала дзецям займальныя віктарыны, загадкі і крыжаванкі. Лялечны тэатр “Праменьчык” выступіць з казкай “Три поросёнка”.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi