Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Виртуальные экскурсии в музеях
Кніжны фонд – гэта галоўны рэсурс кожнай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка”. Адзіны кніжны фонд біліятэк Смаргонскага раёна на 01.01.2020 налічвае 292 873 экзэмпляры. У Смаргонскай раённай бібліятэцы фонд складае 40 959 экзэмпляраў. У філіялах “Раённая дзіцячая бібліятэка” і “Гарадская дзіцячая бібліятэка” налічваецца 37 288 экзэмпляраў. У гарадскіх бібліятэках-філіялах бібліятэчны фонд складае 50 342 экзэмпляры. Сельскія бібліятэкі-філіялы налічваюць 164 284 экзэмпляраў.
Прафесійнае і сістэматычнае камплектаванне бібліятэчных фондаў вельмі важны працэс, ад якога залежыць якаснае і поўнае выкананне запатрабаванняў карыстальнікаў.
Кожны год бібліятэчныя фонды бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” папаўняюцца новымі кнігамі, перыядычнымі выданнямі, электроннымі і іншымі дакументамі. У 2019 годзе бібліятэкі атрымалі 7 155 экзэмпляраў дакументаў, у тым ліку кніг – 5 863 экзэмпляры, часопісаў – 1 175 экзэмпляраў, газет – 113 экзэмпляраў, электронных дакументаў – 4 экзэмпляры.
У бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” даведачна-бібліяграфічны апарат складаецца з алфавітнага, сістэматычнага, электроннага каталогаў і краязнаўчай картатэкі. Каталогі і картатэка знаходзяцца ў свабодным доступе для самастойнага карыстання ў чытальных залах бібліятэк.
Алфавітны каталог уключае бібліяграфічнае апісанне кніг, брашур, выяўленчых і картаграфічных выданняў, электронных, аудыя і відэаматэрыялаў. Бібліяграфічныя запісы ў каталозе размешчаны па алфавіту прозвішчаў аўтараў, загалоўкаў кніг і найменняў калектыўных аўтараў (устаноў і арганізацый), незалежна ад іх зместу.
Каталог пабудаваны па моўнай адзнацы. Кожная мова мае свой алфавітны рад:
- літаратура на беларускай мове;
- літаратура на рускай мове;
- літаратура на замежных мовах.
Пры дапамозе алфавітнага каталога можна устанавіць:
- ці ёсць у бібліятэцы кніга, якая неабходна карыстальніку;
- колькасць кніг аўтара, які зацікавіў карыстальніка;
- якія выданні таго ці іншага твора налічваюцца ў бібліятэцы;
- дадзеныя аб розных элементах бібліяграфічнага запісу, напрыклад, у якім годдзе выдадзены твор, месца выдання, ці было перапрацавана і дапоўнена і г.д.

Сістэматычны каталог змяшчае бібліяграфічныя запісы па галінах ведаў. Ён раскрывае змест бібліятэчнага фонду і інфармуе аб тым, якія выданні па той ці іншай галіне ведаў налічваюцца ў бібліятэцы. Каталог уключае бібліяграфічнае апісанне кніг, брашур, выяўленчых і картаграфічных выданняў, электронных, аудыя і відэаматэрыялаў. Электронныя, аудыя і відэаматэрыялы выдзелены ў каталозе ў асобны рад.
Каталог прызначаны для пошуку па тэматычным запытам.
Матэрыял размешчаны па наступных галінах ведаў:
1 Общенаучное и междисциплинарное знание
2 Естественные науки
3 Техника. Технические науки
4 Сельское и лесное хозяйство
5 Охрана здоровья. Медицинские науки
6/8 Общественные и гуманитарные науки:
60 Общественные науки в целом
63 История. Исторические науки
65 Экономика. Экономические науки
66 Политика. Политические науки
67 Право. Юридические науки
68 Военное дело. Военная наука
70/79 Культура. Наука, Просвещение:
71 Культура. Культурология
72 Наука. Науковедение
73 Научно-информационная деятельность
74 Образование. Педагогическая наука
75 Физическая культура и спорт
76 Средства массовой информации. Книжное дело
77 Социокультурная деятельность в сфере досуга
78 Библиотечное дело. Библиотековедение. Библиография
79 Охрана памятников природы, истории и культуры. Музейное дело
80/84 Филологические науки. Художественная литература:
81 Языкознание
82 Фольклор
83 Литературоведение
84 Художественная литература (произведения)
85 Искусство
86 Религия. Мистика. Свободомыслие
87 Философия
88 Психология
9 Литература универсального содержания.

Краязнаўчая картатэка – найбольш поўная крыніца інфармацыі аб выданнях, прысвечаных Смаргоні і Смаргонскаму раёну. Уключае бібліяграфічныя апісанні кніг, артыкулаў з перыядычных выданняў, зборнікаў краязнаўчай тэматыкі, мясцовых дакументаў. Краязнаўчая картатэка ўключае выданні на беларускай і рускай мовах і максімальна поўна адлюстроўвае масіў краязнаўчых дакументаў аб Смаргонскім раёне.
Картатэка дае магчымасць атрымаць звесткі пра ўсе бакі жыцця Смаргонскага раёна: гісторыю, прыроду, экалагічны стан, эканоміку, развіццё навукі, культуру, адукацыю, ахову здароўя, спорт і турызм, фальклор і матэрыялы аб ураджэнцах і мясцовых дзеячах, творы мясцовых аўтараў і іншы матэрыял.
Матэрыял групуецца па наступных раздзелах:
М1 Сморгонщина в целом
М2 Местные органы власти и управления, их деятельность. Общественная жизнь Сморгонщины
М3 Природа и природные ресурсы. Экология. Охрана природы
М4 Экономика Сморгонщины
М5 Охрана здоровья. Медицинские учреждения. Физическая культура и спорт
М6 Культурное строительство. Научная жизнь. Образование. Печать
М7 Искусство. Сморгонщина в произведениях искусства
М8 Литературная жизнь. Сморгонщина в произведениях художественной литературы. Фольклор
М9 История. Этнография. Археология Сморгонщины.
Электронны каталог – гэта асноўная інфармацыйна-пошукавая сістэма дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка”. Папаўняецца ў бягучым рэжыме і адлюстроўвае фонды ўсіх бібліятэк-філіялаў. Электронны каталог уключае бібліяграфічнае апісанне кніг, брашур, выяўленчых і картаграфічных выданняў, аўдыя і выдэаматэрыялаў, кампакт-дыскаў, электронных дакументаў, якія знаходзяцца ў фондах бібліятэк з 2003 года, а таксама новыя паступленні. Звесткі ў Электронным каталозе рэгулярна абнаўляюцца. Каталог забяспечвае карыстальніку магчымасць здзейсніць пошук літаратуры па прозвішчу аўтара, назве твора, ключавому слову ці фразе. Аб’ём каталога на 01.01.2020 налічвае 115 319 запісаў. Доступ для карыстальнікаў да Электроннага каталога здзяйсняецца з камп’ютараў бібліятэк-філіялаў і на сайце дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка”.


ССЫЛКИ:
Электронный каталог ГУК «Сморгонская районная библиотека»
Сводный электронный каталог библиотек Гродненской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi