Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
DSCN1193.jpg 2 лістапада на ўрок духоўнасці пад назвай “Дмитриева суббота — кутейникам работа”у філіял “Гарадская бібліятэка №3” будуць запрошаны ўсе жадаючыя. Размова пойдзе аб Дзмітрыеўскай бацькоўскай субоце - дніўсеагульнага памінання нябожчыкаў у традыцыі праваслаўнай царквы. У праваслаўнай літаратуры прыводзіцца меркаванне, што памінанне нябожчыкаў у суботу перад днём памяці велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага было ўстаноўлена князем Дзмітрыем Данскім пасля цяжкай і кровапралітнай бітвы на Куліковым полі.

Больш дакладна аб Дзмітрыеўскай бацькоўскай субоцераскажасвятар Смаргонскага храма Праабражэння Гасподня, айцец Аляксандр. Бібліятэкары падрыхтуюць тэматычную выставу кніг.


3 лістапада ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы-хобі Стальчынскай Н.В.пад назвай “Вясёлка маёй душы”. Наталля Віктараўна працуе з такім матэрыялам як фаамеран, з яго ў руках майстрыхі атрымліваюцца цудоўныя вырабы. Як працаваць з гэтым матэрыялам усе жадаючыя ўбачаць і навучацца майстар-класе.


12 лістапада Смаргонская раённая бібліятэка прануе правесці творчую сустрэчу з мядзельскім паэтам Аляксандрам Быкавым, з нагоды выхаду яго новый кнігі вершаў пад назвай “У межах сусвету Аляксандра Быкава”. На мерапрыемства будуць запрошаны навучэнцы філалагічных класаў гарадскіх школ і прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі.


13 лістападаў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца онлайн-гадзіна добразычлівасці “Делать добро – это здорово!” з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”, прысвечаная Сусетнаму дню дабрыні.Плануецца сустрэчадзяцей з інваліднасцю з клуба “Школа міласэрнасці” і ДУА “Смаргонскі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”, якая адбудзецца з дапамогай тэхналогіі “Відэаканферэнцыя”, што дапаможа асаблівым дзецям бачыць і чуць адзін аднаго. Дзеці змогуць пазнаёміцца з незвычайнай краінай “Сэрца дабрыні”, напоўніць таемную шкатулку добрых учынкаў, прыняць удзел у гульні “Казачныя героі”. Перад маленькімі гасцямі мерапрыемства выступіць лялечны тэатр “Праменьчык” з казкай В. Суцеева “Палочка-выручалочка”. Напрыканцы мерапрыемства кожны з прысутных атрымае “таблетку дабрыні”.


20 лістапада бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” правядзе прававую гадзіну “Правы дзяцей у літаратурных творах”, прымеркаваную да Сусветнага Дня дзіцяці. Мэта мерапрыемства – пашырыць веды дзяцей аб законах па правах дзяцей, пазнаёміць з дзіцячым прававым сайтам. Мерапрыемства разлічана на малодшую ўзроставую групу вучняў.


23 лістапада для членаў клуба “Ліра” і актыўных чытачоў філіяла “Гарадская бібліятэка №1” будзе арганізаваны вечар-сустрэча з майстрамі па лазапляценню “ Добрых рук майстэрства”. Вядучыя правядуць экскурс у гісторыю лазапляцення, агляд літаратуры па тэме. Увазе прысутных майстры Маслава Р.П. і Пастэрнак Т.І. прадставяць выставу-прэзентацыю сваіх работ, правядуць майстар-клас.


29 лістапада ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” у рамках аматарскага аб’яднання “Сямейная академія” адбудзецца вечар паэзіі “Я говорю сейчас стихами…”. На мерапрыемства будуць запрошаны самадзейныя паэты, якія прачытаюць свае вершы. Удзельнікі змогуць прадэкламаваць вершы сваіх любімых паэтаў. Вечар ладзіца ў межах Года малой радзімы і з мэтай знаёмства з творчасцю таленавітых землякоў.




0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi