Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Виртуальные экскурсии в музеях
IMG_20191129_095520.jpg 1 верасня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” пройдзе ўрок ведаў пад назвай “Ступеньки к знаниям”, на які будуць запрошаны вучні з 10 і 11 класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні”. Школьнікі адправяцца ў вандроўку па краіне ведаў, адкажуць на пытанні віктарыны “Мой край”. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства будуць прадстаўлены відэаролікі “Францішак Багушэвіч. Запіскі на палях.” і “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча.”

3 верасня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца гістарычны экскурс пад назвай “Дарогамі камсамола”. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні ДУА “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”, для якіх бібліятэкар раскажа гісторыю ўтварэння і развіцця Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі. Дзеці даведаюцца пра подзвігі камсамольцаў у гады Вялікай Айчынай вайны і пра іх адданую працу на карысць Радзімы ў пасляваенны час.

13 верасня да прафесійнага свята бібліятэкары падрыхтуюць бібліятэчны бульвар “Библиотека – территория без границ”, які пройдзе ў гарадскім парку. Вядучыя Паэт і Кніга запросяць жыхароў і гасцей горада цікава і з карысцю правясці вольны час. У праграме мерапрыемства лібмоб-акцыя “Как пройти в библиотеку”, літмантаж “Пусть книга будет рядом”, гульнёвая праграма “Улыбнулись книжки – к нам пришли детишки” і літаратурны квэст “Вокруг да около… библиотеки”. Будзе арганізавана фотазона “#Алисавзазеркалье”, аформлена кніжная выстава “Библиотека – мудрый дом души”. Для аматараў мастацкага роспісу твараў будзе прапанавана паслуга “Аквагрым”.

26 верасня ў Смаргонскай раённай бібліятэцы з мэтай прафілактыкі шкодных звычак і выхавання адмоўнага стаўлення да наркаманіі адбудзецца прагляд відэафільма з абмеркаваннем “Профилактика наркомании”, на які будуць запрошаны вучні ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Смаргоні”. У ходзе мерапрыемства будзе раскрыта значнасць праблемы прафілактыкі ўжывання наркатычных рэчываў сярод падлеткаў, вызначана актуальнасць праблемы наркаманіі як для кожнага чалавека паасобку, так і для грамадства.

29 верасня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца краязнаўчае падарожжа “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба “Залаты ўзрост”. Бібліятэкар пазнаёміць прысутных з гісторыяй роднай вёскі, яе сучасным жыццём. Для чытачоў будзе падрыхтавана кніжная выстава.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi