Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Символика
IMG_20191129_095520.jpg 5 лістапада ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе праведзена гістарычная гадзіна “Великое противостояние: правда и мифы октября 1917 года”, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. Удзельнікі мерапрыемства паразважаюць аб Кастрычніцкай рэвалюцыі, станоўчых і адмоўных выніках, яе значэнні ў гісторыі. Увазе гасцей будуць прадстаўлены прэзентацыя “Октябрьская революция” і відэаролік “10 міфаў аб рэвалюцыі”.

12 лістапада ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца гістарычны экскурс “Женщины в русской революции”, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Для дзяцей будзе падрыхтаваны цікавы матэрыял пра гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі і пра жанчын, без якіх гэта падзея магла і не адбыцца. Школьнікі даведаюцца, хто такая Надзея Канстанцінаўна Крупская, Роза Люксембург, Клара Цэткін, Інэса Арманд, Вера Фігнер.

14 лістапада ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца літаратурна-музычная завалінка “Закружилась в небе осень”, прымеркаваная да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі. Для гасцей мерапрыемства прагучаць віншаванні з прафесійным святам, будзе падрыхтавана святочная праграма і арганізаваны салодкі стол.

16 лістапада ў Смаргонскай раённай бібліятэцы да Сусветнага дня правоў дзіцяці адбудзецца Дзень інфармацыі “Права ребенка – твои права”. У Публічным цэнтры прававой інфармацыі на працягу дня будзе працаваць выстава-прагляд у фармаце “Пытанне – адказ”. Галоўны бібліёграф правядзе гадзіну прававых ведаў, на якой у гульнёвай форме навучыць у канкрэтнай сітуацыі ўжываць артыкулы Канвенцыі аб правах дзіцяці.

19 лістапада бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №2” запросяць чытачоў на краязнаўчую гадзіну “У спадчыну аддам зямелькі роднай краявіды”. Год малой радзімы ў 2020 годзе ў бібліятэцы праходзіць пад назвай “Смаргонь турыстычная”. Бібліятэкары раскажуць прысутным пра адзін з самых старых, але да гэтага часу дзеючых, млыноў у Рэспубліцы Беларусь, вадзяны млын у аграгарадку Жодзішкі і падрыхтуюць відэаролік.

20 лістапада да Сусветнага дня правоў дзіцяці ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” будзе арганізавана віктарына “Правы дзяцей і будучае краіны”. Школьнікі пазнаёмяцца з асноўнымі прававымі дакументамі: Канвенцыяй па правах дзіцяці, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, прымуць ўдзел у гульні-віктарыне “Мір права” і замацуюць свае веды, адказаўшы на пытанні.

20 лістапада філіял “Сінькоўская сельская бібліяэка” прапануе наведаць гадзіну права “Закон на защите подростка: уже не дети, еще не взрослые” да Сусветнага дня правоў дзіцяці. Бібліятэкар правядзе экскурс па дзіцячаму прававому сайту, пазнаёміць з праграмай “Эталон”, правядзе агляд юрыдычнай літаратуры з фонду бібліятэкі.

24 лістапада філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае дзяцей і падлеткаў ў этнаграфічны круіз “Калі ласка, у хату”, падчас якога сучаснае маладое пакаленне пазнаёміцца з жыццём і побытам нашых продкаў. А дапаможа ім ў гэтым наведванне музейнай комнаты народнага побыту пры Лешчаняцкім сельскім клубе. Комната імітуе сабой вясковую хату, дзе сабраны разнастайныя рэчы, якімі карысталіся нашы бабулі і дзядулі: прылады працы, посуд, адзенне, рукадзельныя вырабы і іншыя рэчы. Экскурсію правядзе загадчык клуба Траццяк Наталля Іванаўна. Замацаваць інфармацыю дзецям дапаможа віктарына “А ці ведаеце , што…?”.

28 лістапада ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбудзецца літаратурны вернісаж пад назвай “І не знікаць паэтам вечна”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, беларускага пісьменніка. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”. Бібліятэкары прапануюць прысутным звярнуць увагу на выставу “Пад ветразем дабра і прыгажосці”, раскажуць пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. На працягу размовы будзе дэманстравацца слайд-шоу “Ажываюць сівыя стагоддзі”. Вучні зачытаюць вершы.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi