Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
844848016.jpg 13 лістапада супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 1 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №5” і дзяцей ДУА “Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” на онлайн-гадзіну добразычлівасці “Делать добро – это здорово!” з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”.
Сустрэча праходзіла з дапамогай тэхналогіі “Відэаканферэнцыя”, дзякуючы якой наведвальнікі бібліятэкі і дзеці з інваліднасцю, якія знаходзіліся дома, змаглі бачыць і чуць адзін аднаго. Дзеці пазнаёміліся з незвычайнай краінай “Сэрца дабрыні”, напоўнілі таемны куфэрак добрых учынкаў, прынялі ўдзел у гульнях “Казачныя героі”, “Это я, это я, это все мои друзья”, “Вежливо – невежливо”. Пачулі парады “Як стаць дабрэйшым”, склалі прыкладны спіс добрых учынкаў, якія пад сілу дзецям іх узросту. Дзецям вельмі спадабалася выступленне лялечнага тэатра з казкай В. Суцеева “Палочка-выручалочка”. Напрыканцы кожны з прысутных атрымаў “таблетку дабрыні”, якая дапаможа назаўсёды пасяліць дабрыню і чуласць у сэрцах дзяцей.



737373gryrue.jpg
Bdhdbccjdjdh3848448.jpg
Bdhdhd82930303.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi