Апошнiя навiны

Последние новости
Коронавирус

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Каляндар падзей
thumb.jpg 7 красавіка ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” у рамках клуба “Залаты ўзрост” адбудзецца вечар здароўя “Не хварэйце, не старэйце”, прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя. Удзельнікі клуба даведаюцца пра важнасць здаровага ладу жыцця, пра тое, як сачыць за сабой, за сваім знешнім выглядам, пра вітаміны, пра шкоднасць і карысць некаторых прадуктаў, пагавораць аб правільным харчаванні, пазнаёмяцца з кнігамі і інфармацыйнымі матэрыяламі, якія будуць прадстаўлены на тэматычнай выставе.

7 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбудзецца гадзіна здароўя пад назвай “Мода на здароўе”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя. Будуць запрошаны пажылыя чытачы бібліятэкі, а таксама ўдзельнікі клуба “Сямейны ачаг”. Прысутныя паслухаюць вершы, прымуць удзел у інтэрактыўнай гульні “Здоровый образ жизни – выбор каждого!”, дадуць адказы на пытанні віктарыны “Здоровье не купишь – его разум дарит”.

7 красавіка ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” адбудзецца казачнае падарожжа “Путешествие по королевству “Будь здоров”, прымеркаванае да Сусветнага дня здароўя. Бібліятэкар запросіць удзельнікаў мерапрыемства здзейсніць падарожжа па каралеўству “Будь здоров”, прагуляцца па “Замкам здоровья”, паўдзельнічаць у гульні “Целители” і замацаваць свае ўяўленні пра здаровы лад жыцця. Госці мерапрыемства пагавораць пра неабходнасць захавання гігіены, рэжыму дня і рухальнай актыўнасці.

8 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбудзецца інфармацыйны марафон “Быть здоровым – это стильно, или Жизнь стоит того, чтобы жить”, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя. На працягу мерапрыемства размова будзе весціся аб тым, як з маладых гадоў захаваць здароўе і пазбегнуць шкодных звычак, такіх як алкагалізм, курэнне і наркаманія. Удзельнікі абмяркуюць хвалюючую тэму распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ва ўсім свеце. Вучні 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні” прымуць удзел у абмеркаванні гэтых пытанняў. Увазе падлеткаў будзе прадстаўлены відэаролік “Простыя правілы” па прафілактыцы ковіднай інфекцыі. Вучні прымуць удзел у тэматычнай віктарыне “Слагаемые здоровья”, інтэрактыўнай гульні “Что такое жизнь?”.

23 красавіка супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі і філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашаюць на вечар-сустрэчу “Жыццё – гэта свет захапленняў”, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння У.В.Церабуна. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца са сваім знакамітым земляком, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі, скульптарам і ганаровым грамадзянінам Смаргоні, даведаюцца аб яго жыццёвым і творчым шляху. Музычныя нумары ў гонар юбіляра выканаюць навучэнцы ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў ім. М.К.Агінскага”.

24 красавіка Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на эка-урок “Ад рэабілітацыі – да актыўных мераў адраджэння”, прысвечаны 35-годдзю з дня Чарнобыльскай трагедыі. Госці мерапрыемства даведаюцца аб жахлівых падзеях 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС, пра тое, як сёння гарады Чарнобыль і Прыпяць адраджаюцца пасля радыеактыўнага забруджвання. Для чытачоў будуць падрыхтаваны агляд кніг і мультымедыйная прэзентацыя.

24 красавіка філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” сумесна з СК в.Лещчаняты “Лешчаняцкі сельскі клуб” запрашае чытачоў на літаратурна-тэматычную праграму “Вечнае рэха Чарнобыля”, прысвечаную катастрофе на Чарнобыльскай АЭС. На мерапрыемства будуць запрошаны перасяленцы з Чарнобыльскай зоны, якія падзеляцца сваімі ўспамінамі. Бібліятэкар зробіць агляд літаратуры беларускіх аўтараў адпаведнай тэматыкі.

30 красавіка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца шчырая размова пад назвай “В моём селе моя судьба”. Для гасцей мерапрыемства і ўдзельнікаў клуба “Гаспадыня” бібліятэкар падрыхтуе цікавы аповед пра гісторыю мястэчка Войстам, пра яго жыхароў, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, адукацыі, культуры, медыцыны. Для гасцей будзе арганізаваны салодкі стол з гарачай гарбатай.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi