Апошнiя навiны

Последние новости
Коронавирус

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Каляндар падзей
Навiны бiблiятэк

У кніг не бывае канікулаў

Пятница 02 Апрель 2021 - 14:44:15
i (72) v.jpg 26 сакавіка бібліятэкары філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” гасцінна запрасілі дзяцей на цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню дзіцячай кнігі.
У першы дзень прайшла экалагічная гадзіна “У госці да лесавічка”, прысвечаная Міжнароднаму дню леса. У рамках экалагічнай вандроўкі юныя чытачы даведаліся шмат цікавага і карыснага, з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне.
29 сакавіка была прадэманстравана электронная прэзентацыя “Блакітныя вочы Радзімы”, прысвечаная Сусветнаму дню водных рэсурсаў. Дзеці прынялі ўдзел у віктарынах і гульнях, адгадвалі загадкі, актыўна і правільна адказвалі на пытанні вядучых.
Да Дня здароўя, 30 і 31 сакавіка, ў бібліятэцы былі арганізаваны выстава-гутарка “Как стать Неболейкой” і кніжная выстава “Компас у краіну здароўя”. Бібліятэкары правялі цікавую размову пра важнасць фізкультуры, закранулі пытанні асабістай гігіены, рэжыму дня, правільнага харчаванні, звярнулі асаблівую ўвагу на негатыўныя наступствы, якія цягнуць за сабой ужыванне алкаголю, нікаціну, наркотыкаў.
На працягу ўсяго тыдня ў чытальнай зале дзейнічала кніжная выстава-прагляд літаратуры з прэзентацыяй “Новая дзіцячая літаратура”, на якой былі прадстаўлены навінкі літаратуры, як для малодшых школьнікаў, так і для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту.

IMG_20200930 bbbb.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi