Апошнiя навiны

Последние новости
Коронавирус

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Каляндар падзей
DSCN2348.jpg З 26 па 31 сакавіка у філіяле “Гарадская бібліятэка №2” прайшоў Тыдзень дзіцячай кнігі. Бібліятэкары правялі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю кнігі і чытання сярод дзяцей і падлеткаў, выкарысталі розныя формы масавай работы з чытачамі.
Супрацоўнікі філіяла прапанавалі наступную праграму:
Дзень чытання “Добрым кнігам – добры дзень”, на якім прысутныя пазнаёміліся з навінкамі дзіцячай літаратуры;
Дзень беларускай кнігі “Староначкі з моўнай скарбоначкі”, падчас якога былі прадстаўлены казкі-крыжаванкі, казкі-падказкі, загадкі і небылічкі;
Дзень конкурсаў і літаратурнай гульні “Когда смеются дети”, на якім школьнікі актыўна адказвалі на пытанні літаратурных конкурсаў, праяўлялі мастацкія здольнасці ў творчай эстафеце;
выстава аудыёвізуальных дакументаў “Книгу можно читать и слушать”.
Дзеці чарговы раз пераканаліся, што бібліятэка – гэта месца, дзе можна цікава правесці час з сябрамі, знайсці і прачытаць сваю любімую кніжку, дзе ім заўсёды рады.

DSCN2274.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi