Апошнiя навiны

Последние новости
Коронавирус

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Каляндар падзей
i (64).jpg 1 і 2 красавіка ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” у рамках Тыдня дзіцячай кнігі прайшлі дні краязнаўства для наведвальнікаў бібліятэкі і школьных лагераў адпачынку.
Віртуальнае падарожжа па гораду “Гісторыя , падзеі, людзі” складалася з некалькіх частак: электроннай прэзентацыі, расказа загадчыка бібліятэкі пра гісторыю назвы вуліц нашага горада, агляда новых кніг па краязнаўству, гульняў і віктарын.
На закрыццё Тыдня дзіцячай кнігі была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Нескучное краеведение”. Дзеці змаглі даведацца пра цікавыя выпадкі і пра людзей, якія пакінулі значны след у гісторыі нашага краю. Акрамя таго, на працягу ўсіх канікул, у чытальнай зале бібліятэкі і на абанеменце дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай-праглядам навінак літаратуры.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi