Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Kbvfgg6.jpg 3 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” да Міжнароднага дня інвалідаў адбудзецца музычна-гульнёвая праграма “Святло дабрыні”. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба “Школа міласэрнасці”, а таксама актыўныя чытачы бібліятэкі. На мерапрыемстве прысутныя паразважаюць пра такое паняцце, як “міласэрнасць”, пра ўзаемаразуменні паміж людзьмі, пазнаёмяцца з добрымі кнігамі. Будуць гучаць песні і вершы.
Дзеці створаць свой “Сад дабрыні”, у якім будуць расці “Чарадзейныя словы”, “Добрыя ўчынкі”, “Правілы дабрыні”, а таксама змогуць прыняць удзел у гульнях, конкурсах, віктарынах і пазнаёміцца з выставай творчых работ “Фантазии полёт и рук творенье”.

3 снежня на размову за круглым сталом пад назвай «Цена зависимости – жизнь», прымеркаваную да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, пад назвай «Цена зависимости – жизнь», будуць запрошаны вучні са старэйшых класаў філіяла «Гарадская бібліятэка №3». На пачатку мерапрыемства будзе агучана прытча «Самое непостижимое» і растлумачаны яе сэнс. А потым будзе весціся размова пра СНІД, адбудзецца прагляд відэаролік «ВИЧ и СПИД» і пройдзе тэст «Что вы знаете о СПИДе?»

4 снежня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбудзецца прававая гадзіна для пажылых людзей «Я имею право на все мои права» да Дня правоў чалавека. Юрыст са Смаргонскага РУП «Жыллёва-камунальная гаспадарка» адкажа на пытанні, прапануе прафесійную кансультацыю.

4 снежня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца гутарка-роздум, прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў, пад назвай “Тепло сердец”. Мэта мерапрыемства – выпрацоўваць у дзяцей разумнае і правільнае стаўленне да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, развіваць пачуццё спагады і суперажывання.

7 снежня Смаргонская раённая бібліятэка правядзе сустрэчу з Валянцінай Паліканінай, беларускай паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі “Да будет всем любовь…”. У яе творчым арсенале не толькі паэзія, але і публіцыстыка, проза. Усе жадаючыя пазнаёмяцца з яе талентам, пачуюць вершы ў яе выкананні. Мерапрыемства адбудзецца ў актавай зале Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага.

22 снежня бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” запросіць удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Церамок” і актыўных чытачоў на вечар пытанняў і адказаў “Кто-кто в теремочке живёт?”. Гасцей чакае незабыўная сустрэча з героямі казак.

26 снежня ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” пройдуць калядныя вячоркі пад назвай “Каля агню каляднай свечкі”. На мерапрыемства будзе запрошаны ксёндз Войстамскай парафіі Вадзім, які пазнаёміць з гісторыей каляднага свята, а таксама адкажа на пытані прысутных. Бібліятэкар падрыхтуе агляд літаратуры духоўнай тэматыкі.

28 снежня ў філіале “Сольская сельская бібліятэка” у рамках аматарскага аб’яднання “Суседкі” адбудзецца вечар–знаёмства з фальклорным святам Каляды пад назвай “Калядныя мелодыі”.
Калядная святы на то і калядная, каб спяваць песні, чытаць вершы. “Калядкі – добрыя святкі”– кажуць людзі, а гэта значыць, што можна быць упэўненым: традыцыі нашых продкаў не забыты і беражліва перадаюцца ў надзейныя рукі.

28 снежня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” ў рамках клуба “Гаспадыня” адбудзецца фальклорнае каляднае свята, пад назвай “Светлы вечар, добры вечар” у рамках клуба “Гаспадыня”. На свята будуць запрошаны удзельнікі клуба і чытачы, для якіх будзе падрыхтавана віншаванне са святам ад навучэнцаў пачатковых класаў Войстамскай базавай школы.

31 снежня ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” пройдзе навагодняе прадстаўленне “Тусовка у Деда Мороза”. Жыхарам аграгарадка Ракаўца будзе прадстаўлена вясёлая музычная імпрэза. Кожны наведвальнік стане ўдзельнікам навагодняй казкі. Усіх чакаюць танцы, карагоды, жарты, песні, конкурсы.

31 снежня ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца навагодні баль-маскарад “Мир новогоднего волшебства”. Новы год - свята цудаў. Бібліятэкар і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці пастараюцца падарыць цудоўнае шоу ўсім, хто наведае навагодняе свята. У праграме мерапрыемства гасцей чакае захапляльнае гумарыстычнае касцюміраванае дзеянне.





0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi