Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Святло дабрыні

Вторник 04 Декабрь 2018 - 07:11:51
IMG_20181204_100953.jpg 3 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” да Міжнароднага дня інвалідаў адбылася гульнёва-творчая майстэрня “Святло дабрыні”. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Школа міласэрнасці”, а таксама вучні 4 “А” класа УА “Сярэдняя школа №5”. З дапамогай тэхналогіі “Відэаканферэнцыя” у свяце прымалі актыўны ўдзел дзеці з ДУА “Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.
Дзеці здзейснілі падарожжа па казачнаму гораду майстроў, пазнаёміліся з выставай творчых работ удзельніцы клуба “Школа міласэрнасці” Юліі Зуеўскай.
Часцінкай сваёй душы прыйшла падзяліцца з юнымі чытачамі рамеснік Беларусі, народны майстар-умелец Людміла Вікенцьеўна Зянько. Майстар паведаміла дзецям цікавыя звесткі з гісторыі стварэння лялек, расказала пра ролю, якую яны адыгрывалі ў жыцці беларусаў; прадставіла дзецям свае работы: народныя тэкстыльныя лялькі; правяла майстар-клас па вырабу лялькі-мотанкі; расказала пра тэхналогію прыгатавання мыла ручной работы.
Дзеці задавалі майстру пытанні, удзельнічалі ў гульні “Цветик-семицветик”, з дапамогай якой прыгадалі народныя прыказкі пра працу і дзеці растлумачвалі іх сэнс.
На памяць аб мерапрыемстве народнаму майстру падаравалі буклет “10 заповедей мастера”, а Юлію Зуеўскую ўзнагародзілі дыпломам “Мастер – золотые руки”. Напрыканцы мерапрыемства лялечны тэатр “Праменьчык” парадаваў дзяцей казкай “Три поросёнка”.
Сустрэча адблася яркай і запамінальнай. А ўсмешкі на тварах, радасць і зацікаўленасць дзяцей – гэта самая высокая адзнака праведзенага мерапрыемства.




IMG_20181204_100937.jpg
IMG_20181204_101008.jpg
IMG_20181204_100922.jpg
IMG_20181204_101035.jpg



0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi