Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
P81207-122425.jpg 7 снежня 2018 года Смаргонская раённая бібліятэка правяла творчую сустрэчу з вядомай беларускай паэтэсай – Валянцінай Паліканінай. Мерапрыемства пад назвай “Да будет всем любовь!” праходзіла ў актавай зале Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага.
Падчас сустрэчы госці атрымалі сапраўдную асалоду ад вершаў, якія гучалі, як з вуснаў Валянціны Птроўны, так і ў выкананні вядучых мерапрыемства Гайдукевіч Д.У. і Самахвастоўскай Н.У. Сапраўднае замілаванне выклікаў выступ маленькіх чытачоў Магера Марка і Шатраўскай Глорыі, якія дэкламавалі дзіцячыя вершы з новага зборніка В.Паліканінай “Ни к чему быть одному”.
Творая сустрэча прайшла у цёплай, утульнай атмасферы і суправаджалася яскравымі музычнымі нумарамі ў выкананні народнай вакальнай групы “Кантабіле”, Аліны Шаўлоўскай, Віктара і Юліі Пяцюк.





0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi