Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

75-годдзе Гродзенскай вобласці

Гродзенская вобласць размешчана на паўночным захадзе Беларусі. Мяжуе з Польшай і Літвой. Гродзенскую вобласць складаюць 17 раёнаў: Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі, Шчучынскі; 15 гарадоў, 16 пасёлкаў гарадскога тыпу, 178 сельскіх саветаў, 4322 сельскіх населеных пунктаў. Цэнтр – горад Гродна.Тэрыторыя – 25,1 тыс. км2. Колькасць насельніцтва — 1156 тыс. чалавек. Значныя рэкі – Нёман, Вілія, Шчара, Зальвянка, Котра, Свіслач. Буйнейшыя азёры — Белае, Рыбніца, Кань, Вераўскае, Дзярвенішскае-Кальніца (Гродзенскі раён), Свіцязь (Навагрудскі раён), Бершты (Шчучынскі раён). Буйныя вадасховішчы — Зальвянскае, Гезгалаўскае, Воўпенскае, Жухаўскае, Наваельненскае. Агульная плошча ляснога фонду – 962,3 га.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi