Апошнiя навiны

Последние новости
Коронавирус

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Символика

Навiны бiблiятэк

1 снежня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” была арганізавана і праведзена гадзіна-роздум “Пусть беда тебя минует”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Вядучая А.І. Васілеўская расказала вучням 9 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні” аб гісторыі ўзнікнення ВІЧ, аб шляхах перадачы і спосабах прафілактыкі інфіцыравання ВІЧ і асаблівасцях дыягностыкі захворвання. Увазе прысутных была прапанавана прэзентацыя, была праведзена віктарына “Што ты ведаеш пра СНІД”, арганізавана кніжная выстава-прагляд “Знание – наша лучшая защита”.

Чытаць далей

1 снежня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам адбылася гутарка-прэзентацыя “Разам супраць СНІДу”. На мерапрыемстве прысутныя даведаліся пра гісторыю хваробы, пра тое, як пазбегнуць заражэння ВІЧ-інфекцыяй, чым адрозніваецца ВІЧ ад СНІДу. Бібілятэкар расказала пра тое, што кожны чалавек нясе асабістую адказнасць за абарону ад заражэння, як самога сябе, так і іншых. Увазе прысутных была прапанавана відэапрэзентацыя і раздадзены інфармацыйныя буклеты «Ведаць, каб жыць».

Чытаць далей

Асноўная мэта работы бібліёбуса – абслугоўванне літаратурай насельніцтва аддаленых і маланаселеных вёсак раёна, дзе няма стацыянарных бібліятэк. Кожны месяц складаецца і зацвярджаецца графік выездаў. Выезды ажыццяўляюцца на працягу 2, 4 тыдня 5 разоў, 1, 3 тыдня – 4 разы.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi