Апошнiя навiны

Последние новости
Коронавирус

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Символика

Навiны бiблiятэк

Смаргонская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам. Творы Уладзіміра Караткевіча” і падрыхтавала відэафільм да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка.

Чытаць далей

26 лістапада ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылося літаратурнае падарожжа пад назвай “Летапісец народнага лёсу”, прысвечанае 90-гадоваму юбілею з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Мерапрыемства наведалі вучні 6-га класа “Вучэбна-педагагічнага комплекса Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў з біяграфіі пісьменніка, а таксама пазнаёміліся з раманамі “Чорны замак Альшанскі”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”, аповесцямі “Зброя”, “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Чытаць далей

26 лістапада ў філіяле “Сінькоўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная вечарына “Што ў душы…”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, які пакінуў нам багатую літаратурную спадчыну. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з асноўнымі старонкамі біяграфіі пісьменніка, дзеці з вялікім задавальненнем дэкламавалі вершы. Да мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя і кніжная выстава “Пад ветразем дабра і прыгажосці”, прысвечаная юбілею вялікага творцы.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi