Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Навiны бiблiятэк

6 жніўня у філіяле “ Гарадская бібліятэка № 1 “ адбылася гадзіна духоўнасці “ Лики святой Руси”, прысвечаная нараджэнню Мікалая Цудатворца. На сустрэчу з чытачамі быў запрошаны святар Свята –Прэабражэнскага храма пратаіерэй Анатолій Рэзановіч, які паведаў аб праведным жыцці вялікага святога , пра цуды , якія ён сатварыў на зямлі . Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя “Таямніцы святога Мікалая”. Напрыканцы мерапрыемства святар адказаў на шматлікія пытанні прысутных.

Чытаць далей

6 жніўня ў Смаргонскай раённай бібліятэцы ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” адбыўся вечар-партрэт земляка М.Ф.Яблонскага “Формула поспеху”, прымеркаваны да Году малой радзімы. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з цікавай біяграфіяй прафесара Міхаіла Фёдаравіча Яблонскага – беларускага вучонага ў галіне судовай медыцыны, якім ганарыцца Смаргонская зямля. Нялёгкі лёс прайшоў навукоўца: ён двадцацігадовым хлопцам скончыў Вялікую Айчынную вайну ў Берліне, а пасля Мінскага медыцынскага інстытута прайшоў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Вечар-партрэт завяршыўся інтэлектуальнай віктарынай і цікавымі звесткамі з навуковага свету.

Чытаць далей

27 ліпеня ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбылося брэндавае літаратурна-музычнае свята “Прывітанне, зямляк!”. Па традыцыі на мерапрыемстве былі адзначаны самыя старэйшыя і самыя маленькія жыхары вёскі.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi