Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Символика

Навiны бiблiятэк

2 жніўня з нагоды фэсту ў Данюшаўскім касцеле Святой Троіцы ладзілася традыцыйнае свята вёскі Данюшава пад назвай “З любоўю і павагай да людзей”, падрыхтаванае работнікам філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. На плошчы каля старажытнага касцёла сабраліся жыхары вёскі і шматлікія госці, якія з задавальненнем паслухалі аповед аб цікавай гісторыі святыні і вёскі Данюшава.
Гледачы цёпла і гасцінна прымалі кожны нумар канцэртнай праграмы, якую падрыхтавалі удзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. Парадавалі гледачоў і запрошаныя артысты – вакальная група сектара культуры і адпачынку “Бялкоўшчынскі Дом культуры” (кіраўнік І. Кундро) і саліст аддзела культуры і адпачынку “Жодзішкаўскі Дом культуры” Аляксандр Багданаў. Прысутныя дружна падтрымлівалі выступоўцаў, актыўна падпявалі артыстам і адказвалі на пытанні віктарыны. Шчырую падзяку артыстам выказаў пробашч Войстамскай парафіі ксёндз Вадзім Сурвіла.
Наведвальнікаў мерапрыемства таксама чакалі конкурсы, гульні, батуты, кірмаш салодкіх вырабаў і вырабаў народных майстроў.

Чытаць далей

Асноўная мэта работы бібліёбуса – абслугоўванне літаратурай насельніцтва аддаленых і маланаселеных вёсак раёна, дзе няма стацыянарных бібліятэк. Кожны месяц складаецца і зацвярджаецца графік выездаў. Выезды ажыццяўляюцца на працягу 2, 4 тыдня 5 разоў, 1, 3 тыдня – 4 разы.

Чытаць далей

Да 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” аб’яўлены конкурс малюнкаў “Славный путь комсомола”.
Прыняць удзел у конкурсе змогуць усе жадаючыя. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 25 жніўня 2020 года.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi