Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Символика

Навiны бiблiятэк

Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” у дні канікул вырашылі разнастаіць летні адпачынак юных чытачоў і стварылі майстэрню «Пёстрый городок». Бібліятэкары арганізавалі і правялі для дзяцей майстар-класы, на якіх чытачы з звычайнай каляровай паперы навучыліся рабіць дзіўныя вырабы: вясёлых пчолак, рознакаляровых паўлінаў, “ручных” зайчыкаў, пацешных жабянятак і крабаў, прыгожую цуда-кветку.
Прапанаваныя чытачам кнігі па прыкладным мастацтве яшчэ больш развілі цікавасць да творчасці.

Чытаць далей

26 ліпеня на тэрыторыі клуба філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбыўся фестываль творчасці пажылых грамадзян у рамках брэндавага мерапрыемства “Прывітанне, зямляк!”, прысвечаны Дню роднай вёскі і жыхарам аграгарадка Ракаўцы.
Са словамі віншавання выступіў старшыня Крэўскага сельскага выканаўчага камітэта Дзятчык Віктар Мікалаевіч.
Парадавалі гледачоў сваімі выступленнямі самадзейныя артысты. Так, у выкананні Трацяк Віктара Пятровіча. і гурта “Натхненне” пад кіраўніцтвам К. Варанішча – бібліятэкара філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” - прагучала многа вясёлых і завадных песень. Добраму і аптымістычнаму настрою на мерапрыемстве спрыяла цёплае, сонечнае надвор'е і гумарыстычныя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў тэатра мініяцюр “Вясёлы калейдаскоп” Крэўскага Дома культуры.
У памяшканні клуба была аформлена творчая выстава па вышыўцы жыхаркі аг. Ракаўцы Трацяк Святланы Аркадзьеўны.
Словы падзякі ў адрас самадзейных артыстаў за іх выступленні ад імя ўсіх гледачоў выказала стараста аграгарадка Ракаўцы Стрыга Валянціна Мікалаеўна.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi