Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Символика

Навiны бiблiятэк

22 ліпеня на базе Смаргонскай раённай бібліятэкі прайшоў семінар “Інфармацыйна-бібліяграфічная дзейнасць бібліятэк”, на якім прысутнічалі загадчыкі і бібліятэкары гарадскіх і сельскіх бібліятэк. У ходзе работы абмяркоўваліся шматлікія пытанні, якія датычацца бібліятэчнай дзейнасці ўстаноў раёна.
На семінары выступіла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дурэйка З.А., якая прадставіла прэзентацыю “Інфармацыйная культура карыстальнікаў бібліятэкі”.
Галоўны бібліёграф Смаргонскай раённай бібліятэкі Лянкевіч Ю.А. раскрыла пытанні бібліяграфічнага абслугоўвання бібліятэк і асаблівасці складання бібліяграфічных запісаў.
Пытанні метадычнай і кансультацыйнай работы ў інфармацыйнай дзейнасці бібліятэк Смаргонскага раёна вызначыла метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Самахвастоўская Н.У.
Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Чарняўская Г.У. асвяціла пытанне аб падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя Ленінскага Камуністычнага Саюза моладзі Беларусі.

Чытаць далей

19 ліпеня ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” прайшло цікавае і смачнае мерапрыемства пад назвай “Увлечение - не развлечение”, прымеркаванае да Міжнароднага дня торта, якое святкуецца 20 ліпеня. Бібліятэкар расказала дзецям аб тым, як з'явілася гэтае свята і хто быў яго арганізатарам, правяла з імі віктарыну “Из чего меня слепили?”. Дзеці паспаборнічалі паміж сабой: хто больш ведае назваў тартоў.
Госці мерапрыемства Жанна Шыбко і Вольга Страшкевіч распавялі дзецям, як яны захапіліся вырабам прыгожых прысмакаў. Каб зацікавіць юных слухачоў Вольга Страшкевіч прынесла на мерапрыемства ўсе свае кулінарныя кнігі, падзялілася цікавымі рэцэптамі і пачаставала ўсіх прысутных смачным тортам “Праздник Торта”.

Чытаць далей

17 ліпеня да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на базе Публічнага цэнтра прававой інфармацыі Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася інфармацыйная гадзіна “Твоё право на выбор”. Галоўны бібліёграф Лянкевіч Ю. А. пазнаёміла навучэнцаў старэйшых класаў з законамі Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць парадак падрыхтоўкі і правядзення выбарчых кампаній і рэгламентуюць дзейнасць Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў. На мерапрыемства была запрошана старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Дурэйка З. А. Яна паведала маладым людзям аб сістэме выбараў і іх значэнні для дзяржавы, аб іх правах як будучых выбаршчыкаў, а таксама адказала на іх шматлікія пытанні.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi