Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Навiны бiблiятэк

9 мая ў рамках святкавання Дня Перамогі ў гарадскім парку бібліятэкары Смаргонскай раённай бібліятэкі арганізавалі чытальную залу пад адкрытым небам пад назвай «Память огненных лет». Для наведвальнікаў была аформлена выстава-інсталяцыя «Была вайна, была Перамога», дзе былі прадстаўлены кнігі і фотаматэрыялы пра герояў-землякоў, якія аддалі сваё жыццё за будучыню краіны. На працягу ўсяго свята на пляцоўцы працавала бясплатная тэматычная фотазона з атрыбутыкай ваенных гадоў.

Чытаць далей

8 мая на тэрыторыі філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” з вучнямі аграгарадка Ракаўцы быў праведзены Дзень памяці загінуўшых воінаў у гады Вялікай Айчынай вайны «Узнай о войне из книг».

Чытаць далей

8 мая ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” у рамках акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчынай вайны”, адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Рэха вайны і памяць сэрца”, прысвечаная Дню Перамогі. На мерапрыемства былі запрошаны вучні ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-базавая школа”.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi