Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Навiны бiблiятэк

21 ліпеня на свята “Мая зямля – цудоўная старонка” сабраліся жыхары і госці вёсак Гарыдзеняты і Бярозы, каб успомніць мінулае, парадавацца поспехам адзін аднаго і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш прыгожага кутка, чым той, дзе ім пашчасціла нарадзіцца і вырасці.
Мабыць, не было ў гэты дзень ніводнага жыхара, які не пачуў у свой адрас добрага слова. Дружна віталі людзей, якія пакінулі добры след у гісторыі вёскі, хто аддана працаваў на карысць роднага краю, хто выгадаваў добрых, сумленных дзяцей, хто дамогся вялікіх поспехаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.

Чытаць далей

23 ліпеня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі да Году малой радзімы прайшла гістарычна-краязнаўчая гадзіна “Архітэктурнае кола Смаргоншчыны” для наведвальнікаў летняга дзіцячага лагера “Сонейка” пры ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні”.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi