Галоўная Структура Навіны Анонсы Паслугі Электронны каталог

 

Гісторыя
Нашы дасягненні
Бібліёбус
Новыя паступленні
Перыядычныя выданні
ПЦПI
Бібліятэкарам
Відэаагляды
Архіў навін
Важнейшыя падзеі 2016 года
Прыём грамадзян
Зваротная сувязь

 

 

 

 

Публічны цэнтр прававой інфармацыі

Рэспубліканскія бібліятэкі:

Абласныя бібліятэкі:


Аб публічным цэнтры прававой інфармацыі

У мэтах забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі.

Адным з яе элементаў з'яўляюцца публічныя цэнтры прававой інфармацыі, які стораны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на базе дзяржаўных публічных бібліятэк.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі. Мэта ПЦПІ – забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.

Задачамі публічнага цэнтра прававой інфармацыі з'яўляюцца:

·  арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;

·  фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія змяшчаюць эталонную прававую інфармацыю, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія спрыяюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх правоў і абавязкаў;

·  выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў мэтах фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага станаўлення да права.

ПЦПІ Смаргонскага раёна:

1.ПЦПІ пры Смаргонскай раённай бібліятэцы

Адрас: 231000, г. Смаргонь, вул. Танкістаў,6

Тэлефон: 8 (01592) 2-12-67, 2-21-17

E-mail: cbspravo@tut.by

 

2.ПЦПІ ў філіяле «Жодзішкаўская сельская бібліятэка»

Адрас: 231013 , Смаргонскі р-н, аг. Жодзішкі, вул. Першамайская, 2

Тэлефон: 8 (01592) 9-08-93

E-mail: zhodbibl@tut.by

 

3.ПЦПІ ў філіяле «Залеская сельская бібліятэка»

Адрес: 231001, Смаргонскі р-н, аг. Залессе, вул. Савецкая, 15

Тэлефон: 8 (01592) 9-85-21

E-mail: biblzal@tut.by

 

4.ПЦПІ ў філіяле «Сольская сельская бібліятэка»

Адрес: 231033, Смаргонскі р-н, аг. Солы, вул. Камсамольская, 3

Тэлефон: 8 (01592) 9-12-68

E-mail: bibsoly@tut.by

 

5.ПЦПІ ў філіяле «Сінькоўская сельская бібліятэка»

Адрес: 231011, Смаргонскі р-н, аг. Сінькі, вул. Цэнтральная, 2

Тэлефон: 8 (01592) 9-84-37

E-mail: bsink70@mail.ru

Паслугі публічнага цэнтра прававой інфармацыі

Бясплатныя:

• прадастаўленне доступу да эталоннай прававой інфармацыі;

• прадастаўленне поўнай інфармацыі пра інфармацыйныя рэсурсы ПЦПІ;

• кансультацыйная дапамога ў пошуку крыніц прававой інфармацыі;

• выдача дакументаў з фонду ПЦПІ для часовага карыстання.

 Платныя:

 • запіс тэкставай інфармацыі на электронны носьбіт карыстальніка;

• перанос інфармацыі з эталоннага банка прававой інфармацыі на бумажны носьбіт.

Узаемадзеянне з органамі ўлады, сацыяльнымі партнёрамі па пытаннях

 прававой асветы грамадзян,

праекты публічнага цэнтра прававой інфармацыі

 Пры ПЦПІ ажыццяўляюць прыём грамадзян спецыялісты гарадской юрыдычнай кансультацыі, якія ў апошнюю сераду месяца даюць бясплатныя кансультацыі па пытаннях грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага, пенсійнага заканадаўства для слабаабароненых катэгорый насельніцтва Смаргонскага раёна.

Прававыя цэнтры пры бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” прапануюць насельніцтву дадатковыя віды платных паслуг:

• пошук заканадаўчых дакументаў Рэспублікі Беларусь з дапамогай картатэкі афіцыйных дакументаў;

• прадстаўленне ў часовае карыстанне перыядычных прававых выданняў;

• прадстаўленне ў часовае карыстанне юрыдычнай літаратуры;

• ксеракапіраванне афіцыйных дакументаў;

• пошук інфармацыі ў Інтэрнеце

У Смаргонскай раённай бібліятэцы пошук неабходных звестак вядзецца па картатэцы юрыдычных кансультацый і тэматычных папках–дасье:

“Аб праве на сваё права”,

“Аб пенсіях ад “А” да “Я”,

“Аб дзяржаўных святах і святочных днях Рэспублікі Беларусь”.

“Ільготы Беларусі”,

“Ідэалогія і грамадства”,

“Інфармбанк”,

“Карысная папка”.


 Наверх

 

 

 e-mail© Смаргонская раённая бібліятэка, 2011